Яўген Вітольдавіч Корчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Вітольдавіч Корчыц
Дата нараджэння 29 сакавіка 1880(1880-03-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 1950
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Яўген Вітольдавіч Корчыц (29.03 (10.4). 1880, Ташкент — 16 мая 1950, Мінск) — беларускі хірург, Заслужаны дзеяч навукі БССР, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Абараніў першую доктарскую дысертацыю ў Мінскім медыцынскім інстытуце[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ташкенце ў сям’і ваеннага.

Скончыў натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, 1904 г.; медфак Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1910 годзе — земскі ўрач у Дуброўна Магілёўскай губерні, у 1910—1913 гг. — у Сянно Мінскай губерні. У 1913—1915 гадах — хірург Ташкенцкай гарадской бальніцы.

Хірург ваенных шпіталяў, 1915—1922 гг. Асістэнт кафедры агульнай хірургіі Ленінградскага медінстытута, 1922—1926 гг., Старшы асістэнт факультэцкай хірургічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ, 1926—1928 гг. Доктарская ступень прысуджана ў 1927 г. Загадчык кафедры агульнай хірургіі медыцынскага факультэта БДУ, Беларускага медінстытута, 1928—1931 гг. Прысвоена вучонае званне прафесара ў 1929 г. Загадчык кафедры аператыўнай хірургіі і тапаграфічнай анатоміі ў 1929—1932 гг. Загадчык кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, 1934—1941 гг., Адначасова загадчык кафедры хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Узначальваў кафедру агульнай хірургіі Ташкенцкага інстытута ўдасканалення ўрачоў, кансультант эвакашпіталь 1941—1943 гг.

У 1943—1944 гадах — загадчык кафедры хірургіі Беларускага медінстытута ў Яраслаўлі, у 1944—1950 гадах — загадчык кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ,

Магіла акадэміка Яўгена Корчыца

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў пытанні агульнай і прыватнай хірургіі, нейрахірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, уралогіі, гінекалогіі, артапедыі і траўматалогіі. Аўтар звыш 90 навуковых прац, манаграфій: «Агульны наркоз», 1931; «Хірургічнае лячэнне туберкулёзу лёгкіх», 1933, «Хірургічныя спленамегаліі», 1939; падручнікаў: «Методыка даследавання хірургічных хворых», 1931; «Антысептыкі і асептыкі», 1931; арганізатар аказання анкалагічнай і эндакрыналігічнай дапамогі насельніцтву рэспублікі.

Член супрацваллёвага і супрацьракавага камітэтаў, старшыня навуковага таварыства хірургаў БССР, 1936—1947 гг.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дзвюма ордэнамі, медалямі, ганаровай граматай ВС БССР. Прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча навукі БССР.

Зноскі

  1. Родина И. Ф., Шишко Е. И. К истории защиты первой докторской диссертации в Минском медицинском институте // Вопросы истории медицины и здравоохранения БССР: Тизисы докладов IV научной конференции. Мн., 1984. X. 2. С. 10-11.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]