Яўген Канстанцінавіч Новік
Яўген Канстанцінавіч Новік | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 жніўня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | Прафесар |
Альма-матар |
Яўген Канстанцінавіч Новік — беларускі гісторык, педагог. Доктар гістарычных навук (1989), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Рахавец (Цяпер — Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць, Беларусь). У 1962 г. скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. З 1962 года працаваў настаўнікам, выкладаў у Навагрудскім гандлёва-эканамічным тэхнікуме. У 1967—1970 навучаўся ў асперантуры.
З 1970 года працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце, Мінскім інстытуце культуры, Рэспубліканскім міжгаліновай інстытуце павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў галін народнай гаспадаркі.
У 1988 абараніў доктарскую дысертацыю.
З 1989 па 2013 гады быў загадчыкам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі[1], у цяперашні час працуе прафесарам на гэтай кафедры.
Займаў пасаду старшыні Экспертнага савета па гістарычных навуках ВАК Рэспублікі Беларусь.
Навуковая і педагагічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца даследаваннем гісторыі палітычных партый, арганізацый і рухаў Беларусі, праблемы станаўлення народнай адукацыі Беларусі, пытанняў найноўшай гісторыі Беларусі, методыкі выкладання гісторыі ў вышэйшай і сярэдняй школе.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны знака «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
- ↑ История Кафедры гуманитарных дисциплин БГУИР(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 272-273. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Новік Яўген Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 5.: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 332.
- Нарадзіліся 17 жніўня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Гісторыкі Беларусі
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка