Яўген Міткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Міткевіч
Дата нараджэння 1890
Член у
Род дзейнасці палітык

Яўген Міткевіч (1890 — ?) — беларускі палітычны дзеяч. Прыхільнік супрацы з польскімі ўладамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас польска-савецкай вайны служыў на польскім ваенным тэлеграфе ў Мінску.

Восенню 1920 года — член Беларускага Палітычнага Камітэта. У красавіку — жніўні 1922 — рэдактар гарадзенскай газеты «Беларускі шлях». З верасня 1922 старшыня Цэнтральнага камітэта Арганізацыі беларускіх беспартыйных актывістаў. На выбарах у польскі сойм у 1922 годзе вылучаўся ад праўрадавага Дзяржаўнага аб’яднання на крэсах (спіс № 2). У 1924 — кіраўнік Беларускага дабрачыннага таварыства ў Гародні. Быў адхілены ад займанай пасады пасля абвінавачвання ў растраце.

З 1925 года пераехаў у Баранавічы. 16 ліпеня 1926 года ў Баранавічах разам з Феліцыянам Цялоўскім быў арганізатарам праведзення беларускага з’езду Цэнтральнага камітэта па беларускіх справах, які мусіў быў супрацьстаяць Грамадзе. Падчас з’езду былі праведзены выбары ў Беларускую Раду. Аднак з’езд прыняў рэзалюцыю згодна з прапановамі пасла Васіля Рагулі — г. зн. згодна ідэалогіі Беларускага пасольскага клуба. Пасля гэтага Міткевіч перайшоў у Беларускі сялянскі саюз.

З’яўляўся фактычным рэдактарам мясцовай баранавіцкай беларускай газеты «Сялянская воля» (месячнік). У 1927 годзе супрацоўнічаў з Беларускай нацыянальна-радыкальнай партыяй Ф. Умястоўскага. На выбарах у польскі сойм у 1928 годзе беспаспяхова выстаўляў у Наваградскай акрузе свой спіс Беларускага гаспадарчага саюза незалежных сялян і рабочых, які не дабіўся поспеху.

Вядома, што ў 1933 г. Яўген Міткевіч працаваў судовым абаронцам Наваградскай судовай акругі ў Баранавічах.[1]

Зноскі

  1. Kalendarz sądowy na rok 1933. Warszawa, 1932. C. 295.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]