Беларускі палітычны камітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларускі палітычны камітэт (БПК) – беларуская арганізацыя паланафільскага крыла ў 1920. Створаны ў Варшаве восенню 1920. На чале БПК стаялі Павел Аляксюк, Вячаслаў Адамовіч-старэйшы, Язэп Сянькевіч. Меў цесную сувязь з генералам Станіславам Булак-Балаховічам і кіраўніцтвам «Зялёнага Дубу». Апанент Найвышэйшай рады БНР і беларускага ўрада Вацлава Ластоўскага. У лістападзе 1920, пасля заняцця Булак-Балаховічам Мазыра пазіцыянаваў сябе як «цывільны ўрад будучай вольнай Беларусі». Пасля няўдачы вайсковай кампаніі Булак-Балаховіча фактычна спыніў сваю дзейнасць.