Перайсці да зместу

Беларускае дабрачыннае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускае дабрачыннае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1920
Ліквідацыя
Дата скасавання 1930-я

Белару́скае дабрачы́ннае тавары́ства — грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гады.

Займалася аказаннем дапамогі і ўтрыманнем інтэрнатаў пры беларускіх гімназіях, настаўніцкіх семінарыях і інш. Праўленне арганізацыі размяшчалася ў Вільні. У 19251930 гадах арганізацыя знаходзілася пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычных і нацыянал-вызваленчых арганізацый Беларускай сялянска-работніцкай грамады і «Змагання», атрымлівала субсідыі ад Чырвонага Крыжа БССР. З пачатку 1930-х гадоў пасля разгрому «Змагання» дзейнічала пад уплывам беларускіх нацыянальных арганізацый[1].

Зноскі

  1. Беларускае дабрачыннае таварыства // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 395.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]