Яўген Якаўлевіч Рэмез

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Якаўлевіч Рэмез
руск.: Евгений Яковлевич Ремез
Дата нараджэння 17 лютага 1896(1896-02-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 жніўня 1975(1975-08-31)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера матэматыка, матэматычны аналіз[d] і тэорыя набліжэнняў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1936)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1938)
Альма-матар
Член у

Яўген Якаўлевіч Рэмез (17 лютага 1896, Мсціслаў — 31 жніўня 1975) — савецкі вучоны, матэматык. Член-карэспандэнт АН УССР (1939), доктар фізіка-матэматычных навук (1936), прафесар (1938).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мсціслаўскую гімназію з залатым медалём (1916). У Кіеве паступіў у Інстытут народнай адукацыі (ператвораны ва ўніверсітэт), які з перарывам вучобы закончыў у 1924 годзе. Працаваў выкладчыкам у розных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Кіева. У 1926—1929 гг.- аспірант Інстытута народнай адукацыі, у 1930 годзе абараніў дысертацыю на ступень навуковага супрацоўніка. З 1934 года Я. Я. Рэмез старшы навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Акадэміі навук УССР, затым загадчык кафедры Кіеўскага педагагічнага інстытута. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1938 г. яму прысвоена званне прафесара. У 1939 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук УССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На той час на рахунку яго значылася больш 90 фундаментальных работ, якія знайшлі прымяненне ў народнай гаспадарцы. Усяго яму належыць 120 навуковых прац, уключаючы 5 буйных навуковых манаграфій. Большасць з іх адносіцца да тэорыі функцый і лічбавага аналізу. Некаторыя вынікі па эфектыўных метадах канстрактуктыўнай тэорыі функцыі пастаянна цытуюцца ў навуковай літаратуры многіх краін свету і ім прысвоена імя Рэмеза.

Узнагароджаны медалём Леанарда Эйлера.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в г д е ё ж MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  3. а б в http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/154823 — С. 539.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]