Яўстахій Валовіч (1784—1847)
Выгляд
Яўстахій Валовіч | |
---|---|
Нараджэнне | 24 жніўня 1784[1] |
Смерць | 12 верасня 1847[1] (63 гады) |
Род | Валовічы |
Бацька | Антоні Валовіч |
Маці | Тэафілія з Матушэвічаў[d] |
Жонка | Юлія з Брэзаў[d][1] |
Дзеці | Ядвіга з Валовічаў[d], Антоні Валовіч[d], Яўстах Валовіч[d] і Вітольд Валовіч[d] |
Узнагароды |
Яўстахій Валовіч (24 жніўня 1784 — 12 верасня 1847) — ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя».
Нарадзіўся 24 жніўня 1784 г. Падпалкоўнік швадрона гвардзейскіх уланаў арміі Напалеона Банапарта ў 1812 годзе, палкоўнік уланскага палка Польскіх войскаў у 1831 годзе. Памёр 12 верасня 1847 г.
Верагодна, яго партрэт захоўваецца ў фондах ГДГАМ, памылкова падпісаны як «Партрэт Міхала Валовіча, дэлегата сойма 3 мая 1791 г. у генеральскай форме».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кавалер Крыжа «Virtuti Militari».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З 1818 года ў шлюбе з Юліяй Брэза, якая памерла 17 студзеня 1888 г. і была пахавана ў касцёле ў Тэаліне (Сапоцкіне) у крыпце Валовічаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 8/5. Яўстахій // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- ↑ а б в Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 133. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1