.հայ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
.հայ
Увядзенне 2014
Тып дамена нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Рэгістратар AMNIC
Прызначэнне сайты на армянскай мове
Вэб-сайт ինտերնետհանրություն.հայ

.հայ ([haj] — з арм. «армянскі»)  — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Рэспублікі Арменія.

Заяўка на дэлегаванне дамена была адобраная 20 лістапада 2014 года[1]. У даменных імёнах падтрымліваюцца ўсе літары армянскага алфавіту.

Па стане на 9 ліпеня 2018 года ў даменнай зоне зарэгістраваныя 274 дамены[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Armenia registers new .հայ domain name — amradio.am (англ.)
  2. Armenia Network Information Centre — amnic.net (англ.)