130-я партызанская брыгада «Помста»
130-я партызанская брыгада «Помста» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Бярэзінская ваенна-аператыўная група |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 484 партызаны (2.7.1944) |
Дыслакацыя | Бярэзінскі, Бялыніцкі, Магілёўскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
130-я партызанская брыгада «Помста» — дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў. Была створана ў ліпені 1942 года як атрад «Помста», які ў верасні ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр пад нумарам 130, у лістападзе 1942 — маі 1943 гадоў у 3-ю Бярэзінскую брыгаду, з ліпеня 1943 стаў асобным атрадам Бярэзінскай ваенна-аператыўнай групы. 2 ліпеня 1944 года атрад (484 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння БШПР вызначыў атрад з кастрычніка 1943 года як брыгаду ў складзе трох атрадаў.
Каандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- В. В. Беражной (загінуў);
- В. В. Лазараў.
Камісары
[правіць | правіць зыходнік]- С. Ц. Крыварот;
- М. С. Фралоў;
- П. А. Рыняк;
- М. А. Цітоў.
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- М. С. Фралоў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны ў жніўні 1942 года ўзарвалі вадакачку на чыгуначнай станцыі Дашкаўка, у жніўні 1943 падарвалі 200 рэек. У жніўні, кастрычніку 1942, маі 1943, студзені 1944 удзельнічалі ў баях з карнікамі, у снежні 1943 — у засадным баі на шашы Мінск — Магілёў. У час наступлення Чырвонай Арміі наносілі ўдары па праціўніку каля вёскі Галынка Бярэзінскага раёна.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.