1959 год у гісторыі астраноміі
Выгляд
| 1959 год у гісторыі астраноміі | |
|---|---|
| Зацьменні | |
| Месяцавае | 24.03 (частковае) |
| Сонечнае | 08.04 (кольцападобнае) |
| Месяцавае | 17.09 (паўценевае) |
| Сонечнае | 02.10 (поўнае) |
| Храналогія | |
1959 год быў адзначаны шэрагам падзей у астраноміі.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 2 студзеня — СССР запусціў першую ў свеце аўтаматычную міжпланетную станцыю «Месяц-1».
- 3 сакавіка — З касмадрома на мысе Канаверал запушчаны КА «Піянер-4», прызначаны для даследавання Месяца з пралётнай траекторыі.
- 4 сакавіка — У 22:25 (UTC) КА «Піянер-4» праляцеў на адлегласці 58 983 км ад Месяца на хуткасці 7230 км/гадз[1].
- 12 верасня — Запуск аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Месяц-2».
- 14 верасня — АМС «Месяц-2» упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца.
- 4 кастрычніка — Запуск аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Месяц-3».
- 7 кастрычніка — АМС «Месяц-3» перадала на Зямлю фотаздымкі адваротнага боку Месяца.
- 4 лістапада — Адкрыты Санкт-Пецярбургскі планетарый, трэці планетарый у СССР пасля Маскоўскага і Валгаградскага.