Санкт-Пецярбургскі планетарый
Арыгінал назвы | руск.: Санкт-Петербургский планетарий | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып |
Планетарый, астранамічная абсерваторыя |
||||||||
Размяшчэнне |
Расія Санкт-Пецярбург |
||||||||
Каардынаты | |||||||||
Вышыня | 15 м | ||||||||
Дата адкрыцця | 4 лістапада 1959 год[1] | ||||||||
Сайт: | http://planetary-spb.ru/ | ||||||||
|
Санкт-Пецярбургскі планетарый — планетарый у Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга, у Петраградскім раёне, побач з Кронверкскім каналам у Аляксандраўскім парку.
Пецярбургскі планетарый займае частку будынка былога Народнага дома — той корпус, дзе да рэвалюцыі размяшчалася зала для забаваў і чытанняў (т.зв. «Жалезная зала»). Будынак быў пабудаваны ў 1898—1900 гадах па ініцыятыве прынца А. П. Ольдэнбургскага архітэктарам Рыгорам Іпалітавічам Люцэдарскім. У 1910—1912 гадах па праекце Люцэдарскага будынак быў пашыраны — пабудавалі Народную аўдыторыю з опернай залай. У цяперашні час гэты корпус займае Мюзік-Хол.
Планетарый быў адкрыты ў будынку 4 лістапада 1959 года і стаў трэцім планетарыем у СССР пасля Маскоўскага і Валгаградскага.
У планетарыі працуюць 6 стацыянарных залаў («Зорная» зала, невялікая астранамічная Абсерваторыя, зала «Касмічнае падарожжа», зала «Планета», Лабараторыя займальныя опыты (ЛЗО), галерэя «РацыёАрт») і 1 перасоўная зала (Мабільны Пецярбургскі Планетарый).
Купал дыяметрам 25 метраў і вышынёй 15 метраў, спраектаваны так, што яго не відаць з вонкавага боку будынка. Дыяметр залы: 23,5 метра, вышыня: 14,5 метра.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)