1964
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1964 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 28 мая: Заснаваная Арганізацыя вызвалення Палесціны.
- 2 жніўня: Інцыдэнт у Танкінскім заліве, амерыканскі эсмінец «Мэдакс» і катэры берагавой аховы Паўночнага В’етнама ўступілі ў бой.
- 7 жніўня: Кангрэс ЗША прыняў Танкінскую рэзалюцыю, якая дазваляла Прэзідэнту Злучаных Штатаў праводзіць актыўныя баявыя дзеянні ў Паўднёва-Усходняй Азіі сіламі амерыканскай арміі.
- 12 жніўня: Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка адхілена ад Алімпійскіх гульняў з-за палітыкі расізму ў краіне.
- 21 верасня: Мальта атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі.
- 1 кастрычніка: У Токіа была запушчаная лінія пасажырскага экспрэса Такайда Сінкансэн (ці «Цягнік Кулі»).
- 10 кастрычніка: У Токіа адкрыліся Алімпійскія гульні.
- 17 кастрычніка: У Рэчыцкім раёне было знойдзеная першае прамысловае радовішча нафты ў Беларусі.
- 1 лістапада: У Мілане адкрыты метрапалітэн.
- 20 снежня: Маладзечанская фабрыка музычных інструментаў выпусціла статысячны гармонік «Беларусь».
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Нікалас Кейдж, амерыканскі акцёр, рэжысёр
- 17 студзеня: Андрэй Федарэнка, беларускі дзіцячы пісьменнік
- 6 красавіка: Дэвід Вудард, амерыканскі пісьменнік, дырыжор
- 11 красавіка: Войцех Плахарскі, польскі журналіст, аўтар, кампазітар, падарожнік
- 9 кастрычніка: Гільерма дэль Тора, мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Янка Журба, беларускі паэт (нар. 30.4.1881)
- 18 сакавіка: Зігфрыд Эдстрэм, шведскі спартыўны дзеяч
- 27 мая: Джавахарлал Нэру, індыйскі палітык
- 12 жніўня: Ян Флемінг, брытанскі пісьменнік
- 26 верасня: Сендэр Палеес (нар. 1898), беларускі мастацтвазнаўца, гісторык і публіцыст
- 17 снежня: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік