Танкінская рэзалюцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Танкінская рэзалюцыя - афіцыйная рэзалюцыя Кангрэса ЗША, якая давала 36-му прэзідэнту Злучаных Штатаў Л. Джонсану паўнамоцтвы на вядзенне актыўных баявых дзеянняў сіламі амерыканскай арміі у Паўднёва-Усходняй Азіі. Прынята 7 жніўня 1964 года ў адказ на падзеі 2 і 4 жніўня, якія ўвайшлі ў гісторыю як Інцыдэнт у Танкінскім заліве. Пасля прыняцця Рэзалюцыі пачалася самая актыўная фаза ўдзелу ЗША ў В'етнамскай вайне (1964—1973).

Тэкст Танкінскай рэзалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Сумесная рэзалюцыя Кангрэса № 1145 ад 7 жніўня 1964 г.

Прынята Сенатам і Палатай прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў.

Кангрэс падтрымлівае рашучасць Прэзідэнта, як Галоўнакамандуючага прыняць усе неабходныя меры каб адбіваць любы ўзброены напад на сілы Злучаных Штатаў і прадухіляць далейшую агрэсію.

Раздзел 2. Злучаныя Штаты разглядаюць жыццёва важнымі для сваіх нацыянальных інтарэсаў падтрымку міра ў свеце і бяспекі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Згодна Канстытуцыі Злучаных Штатаў і статуту Арганізацыі аб'яднаных нацый, а таксама сваіх абавязкаў па Дагавору аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Ўсходняй Азіі Злучаныя Штаты гатовы, а Прэзідэнт мае намерам прыняць усе неабходныя меры, у тым ліку і выкарыстанне ўзброеных сіл, для дапамогі дзяржавам-членам Дагавора аб калектыўнай бяспецы Паўднёва-Ўсходняй Азіі ці краінам, узгаданым у пратаколе гэтага дагавора, калі яны просяць дапамагчы абараніць сваю свабоду.

Раздзел 3. Гэта рэзалюцыя застаецца ў сіле, пакуль Прэзідэнт не вырашыць, што мір і бяспека ў гэтым рэгіёне забяспечаны ў патрэбнай ступені міжнароднымі ўмовамі, створанымі намаганнямі Арганізацыі аб'яднаных нацый ці іншым чынам, калі толькі Кангрэс не адменіць яе датэрмінова іншай рэзалюцыяй[1][2].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Дэвидсон Ф. Война во Вьетнаме (1946—1975). — М.: Изографус, Эксмо, 2002.
  • Ильинский М. М. Индокитай: Пепел четырёх войн (1939—1979 гг.)
  • William Turley. The Second Indochina War. Rowman & Littlefield Publishers, Inc., 2009.
  • Shelby Stanton. The Rise and Fall of an American Army. — Novato, CA: Presidio Press, 1985.
  • James Willbanks. Vietnam War Almanac. — Facts on File, 2009.

Зноскі

  1. Арыгінальны тэкст на англ.: Tonkin Resolution // Avalon Project
  2. Беларускі пераклад А. Берастоўскага цыт па: Землятрус 60-х // Блог Андрэя Берастоўскага