Андрэй Міхайлавіч Федарэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Міхайлавіч Федарэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 17 студзеня 1964(1964-01-17) (54 гады)
Месца нараджэння:
Альма-матар:
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
Мова твораў: беларуская
Узнагароды:

Андрэй Міхайлавіч Федарэнка (17 студзеня 1964 г., в. Бярозаўка Мазырскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мазырскі політэхнічны тэхнікум і Бібліятэчны факультэт Мінскага інстытута культуры (1985—1990). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў мулярам у Мікашэвічах Лунінецкага раёна, на чыгунцы ў Калінкавічах Гомельскай вобласці, старшым бібліятэкарам Бярозаўскай бібліятэкі № 2 Мазырскага раёна, карэктарам штотыднёвіка «7 дней», загадчыкам аддзела навукі і мастацтва часопіса «Полымя», на кінастудыі «Беларусьфільм». У 2005—2011 гадах — загадчык аддзела прозы ў часопісе «Маладосць». У 2011—2012 гадах супрацоўнік аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер стыль-рэдактар часопіса «Дзеяслоў». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, у 2017 выбраны ў Раду Саюза[1]. Удзельнік традыцыйных шахматных турніраў СБП[2][3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкуецца з 1987 г. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучаснай моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смута, альбо XII фантазій на адну тэму» (1994) жыццё сучаснага грамадства, якое страціла маральныя арыенціры, у аповесці «Вёска» (1995) філасофскі роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п'есы «Жаніх па перапісцы» (1993), публіцыстычных артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніцкія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго творчасці ўласцівы псіхалагічны аналіз, гуманістычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, мастацкай умоўнасці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з беларускай мовы на рускую. Асобныя творы былі перакладзены на рускую[4][5], англійскую[6] і іншыя мовы.

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гісторыя хваробы» (1989)
  • «Смута» (1994)
  • «Шчарбаты талер» (1999)
  • «Афганская шкатулка» (2002)
  • «Нічые» (2009)
  • «Мяжа» (2011)
  • «Сечка» (2012)
  • «Ланцуг» (2012)[7]
  • «Вёска» (2013)
  • «Ціша» (2014)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995) за кнігу «Смута».
  • Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2009) за кнігу «Нічые».
  • Пісьменнік 2012 года па версіі часопіса «Sexus» за кнігу «Ланцуг».
  • Шорт-ліст прэміі імя Ежы Гедройца (2011), трэцяя прэмія за кнігу «Мяжа».
  • Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2015) за кнігу «Ціша»[8].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Міхайлавіч Федарэнка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.