20-ы ўланскі полк (Герцагства Варшаўскае)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

20-ы ўланскі полк Польскага войска — полк лёгкай кавалерыі Польскага войска Генеральнай Канфедэрацыі Польскага Каралеўства, створаны на загад Напалеона летам 1812 года з рэкрутаў і дабраахвотнікаў Літоўскага генерал-губернатарства.

Вайсковая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Шэф палкаКсаверы Абуховіч.

18 і 20 улан палка Польскага войска складалі адну брыгаду.

На 13 снежня 1812 года ў палку было 37 афіцэраў без салдат, па сутнасці, полк так і не быў сфарміраваны.

Строй[правіць | правіць зыходнік]

Строй мадэлі 1810 года, як у войску Княства Варшаўскага. Курткі гранатовыя, канты кармазіновыя. Рабат кармазіновы на куртцы да строя параднага, на куртцы да строя штодзённага рабат гранатовы з кармазіновымі кантамі. Каўнеры ў брыгадзе гранатовыя з кармазіновым кантам. На чорных рагатыўках над нумарной бляхай Арол з Пагоняй. У 1813 годзе малая Пагоня на паўсонцы легіянераў.

Зброя[правіць | правіць зыходнік]

Шабля, піка, 2 пісталета ў ольстрах на сядле. У фланкераў карабін, шабля, 2 пісталеты.

Сцягі палкавыя[правіць | правіць зыходнік]

Не захаваліся. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сцягі з Арлом без нумара палка з эпохі 1812 года. Верагодна, сярод іх есць сцягі польскіх палкоў з тэрыторыі былога ВКЛ.

Артыфакты з музеяў і прыватных калекцый[правіць | правіць зыходнік]

Не захаваліся.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.— 2006.—№ 18.
  2. Baginski W. Dawne guziki polskie.—Krakow: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
  3. Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Ksiestwo Warszawskie 1807—1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
  4. Gaidis H.L. Napolеon’s Lithuanian Forces //LITUANUS.—1984.—Volume 30., № 1.
  5. Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.—Warszawa, 1999.
  6. Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812—1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.— Gdynia: Wydawnictwo «Armagedon Books», 2004.
  7. John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I—IV, 1993.
  8. Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.—Leipzig, 1908.
  9. Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
  10. Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
  11. Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
  12. Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И. Ю.— Москва, 1991.
  13. Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805—1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.— Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
  14. Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
  15. Часовая мінская газета. 1812 год.— Мн.: Выд. В. Хурсік, 2008.