5 канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
5 канал
Краіна Украіна
Дата пачатку вяшчання 1 верасня 2003
Заснавальнік «НБМ» і «Экспрэс-інфарм»
Уладальнік «НБМ» (Пятро Парашэнка)
Кіраўнікі Іван Адамчук
Слоган Першы ўкраінскі інфармацыйны
Сайт www.5.ua

5 каналукраінскамоўны прыватны тэлеканал Украіны, заснаваны ў 2003 годзе. Дадаткова вяшчае праз спадарожнік «Астра 4А»: арбітальнае размяшчэнне — 5° усходняй даўгаты, частата — 12283,7 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, хуткасць патока — 27500 знакаў/сек., выпраўленне памылак — 3/4.

Перадачы[правіць | правіць зыходнік]

На 2015 г. тэлеканал меў 30 перадач, у тым ліку 4 штодзённых, 5 будзённых і 19 штотыднёвых.

  • Агляд прэсы (панядзелак-пятніца; 6:45, 10:20 і 23:35)
  • Адзіная сям’я (нядзеля, 16:10; Алена Абаза)
  • Акно ў Еўропу (чацвер, 18:30; Ігар Татарчук)
  • Бізнес час (штодня, 22:15; Тамара Мішына)
  • Вялікая палітыка (субота, 21:10; Валянцін Трахімчук)
  • Дзень (панядзелак-пятніца, 13:15 і 14:15; Алена Сідарук)
  • Дыялогі з патрыярхам (нядзеля, 13:30; Руслан Палішчук і кіеўскі патрыярх Філарэт)
  • Зоаакадэмія (серада, 16:35 і субота, 12:20; Дзмітрый Беражны)
  • Капітал (субота, 14:10)
  • Кіно (нядзеля, 22:35; Яніна Сакалова)
  • Клуб рэформ (серада, 22:30; Раман Чайка)
  • Маміна школа (субота, 9:15; Габрыэла Масанга)
  • Машына часу (субота, 17:30; Алег Крыштопа)
  • Мая зямля (панядзелак, 22:20; Руслан Палішчук)
  • Моднае здароўе (серада, 15:30 і нядзеля, 12:20; Вераніка Вухалкова)
  • Мясцовы час (панядзелак-пятніца, 23:30-23:40; Арцём Аўдзіенка і Кацярына Кельбус)
  • Навіны Кіеўшчыны (нядзеля, 17:30-17:55; Юлія Бяляева)
  • Нявыдуманыя гісторыі (аўторак, 22:30; Вольга Каліноўская)
  • Паслязаўтра (панядзелак, 22:05; Ірына Каблучко)
  • Ранак (панядзелак-пятніца, 6:30; Яніна Сакалова)
  • Своечасова (штодня; 7:50, 8:50, 10:25, 13:10, 14:10, 16:55 і 23:30)
  • Твая ўлада (чацвер, 22:30; Ларыса Губіна)
  • У кабінетах (субота, 15:35; Ларыса Губіна)
  • Фінансавы тыдзень (субота, 18:10; Тамара Мішына)
  • Час (нядзеля, 21:00; Віталь Гайдукевіч)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 2003 года тэлерадыёкампаніі «НБМ» (засн. 1995, Чарнаўцы) і «Экспрес-інфарм» (засн. 2001, Кіеў) стварылі тэлеканал «5 канал» з удзелам звыш 250 журналістаў. Вяшчанне пачалося з 3 выпускаў навін у дзень і 2 перадач «Час» і «5 капеек». Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2004 года быў адзіным тэлеканалам, які надаў эфірны час апазіцыі. На той час ужо знаходзіўся ва ўласнасці дэпутата Вярхоўнай Рады Пятра Парашэнкі ад блока «Наша Украіна» (выбарчая акруга № 12 Вінніца II)[1]. Падчас Аранжавай рэвалюцыі перайшоў да кругласутачнага вяшчання і ў наўпроставым эфіры перадаваў падзеі са штодзённых сходаў грамадзян на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, якія ладзіліся супраць выбарчых махінацый з 22 лістапада 2004 г. да 23 студзеня 2005 года. У лютым 2005 г. тэлеканал перайшоў да выключна навіновага вяшчання: аналітыка, дакументальныя фільмы, публіцыстыка. У 2007 г. лік штодзённых навін вырас з 40 да 60.

На чэрвень 2010 г. «5 канал» вяшчаў на 2/3 тэрыторыі Украіны і вёў вяшчанне праз спадарожнік[2]. 25 жніўня 2011 г. тэлемарафон у гонар 20-ай гадавіны незалежнасці «Украінская незалежнасць» (вядучыя Павел Кужэеў, Тацяна Даніленка) пабіў сусветны рэкорд паводле працягласці безупыннага эфіра (52 гадзіны). У кастрычніку тэлемарафон адзначылі ў Кнізе рэкордаў Гінэса. У 2012 г. вядоўца «5 канала» Сяргей Дарафееў (родам з Беларусі)[3] атрымаў прэмію «За прафесійную этыку». Таксама Дарафееў атрымаў статуэтку «Тэлетрыумф»  (укр.) у намінацыі «Інтэрв’юэр» за перадачу «Партрэты».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Антон Раднянкоў (4 красавіка 2014). "20 фактаў пра Пятра Парашэнку". Часопіс «Ідэя». Праверана 8 жніўня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. "Украінская рада ў пытаннях тэлебачання супакойвае «5 канал»". Радыё «Свабода». 9 чэрвеня 2010. Праверана 8 жніўня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  3. Зміцер Лукашук (23 верасня 2011). "Так, я — журналіст апазіцыйны". Еўрарадыё. Праверана 8 жніўня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка) Архівавана 14 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • "Ужывую". 5 канал. 4 жніўня 2015. Праверана 12 жніўня 2015. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)