Музычны крытык Сяргей Будкін адзначыў пра альбом, што «у якасьці дэбюту яно б яшчэ пасавала, але пасьля даволі гучнай заяўкі ўсё ж выглядае як крок назад». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі лічыць, «што па-ранейшаму прываблівае, дык гэта непадробнасьць, натуральнасьць выказваньня», але «калі б дадаць да гэтага матэрыялу прадуманыя аранжаваньні, ён бы напэўна прадстаў у значна больш выгадным сьвятле». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны падкрэсліў, што альбом «лепш па гуку, больш рэзкі па тэкстах, але заадно і значна больш сярэднестатыстычны па ўсіх параметрах». Музычны журналіст Алег Клімаў выказаў меркаванне, што «вось і прыклад таго, як сіндром другога альбома[en] спрацаваў на ўсе сто з лішнім працэнтаў».