9-я армія (Расійская імперыя)
9-я армія (палявая) 9А | |
---|---|
Гады існавання | ліпень 1914 года — пачатак 1918 года |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
9-я армія (9 А) — фарміраванне (агульнавайсковае аператыўнае аб’яднанне) упраўлення, злучэнняў, часцей Кіеўскай ваеннай акругі, падчас Першай сусветнай вайны ў Рускай Імператарскай Арміі.
Палявое ўпраўленне 9 А (штаб) створана ў жніўні 1914 года. На канец 1917 года штаб размяшчаўся ў Баташані.
Ліквідавана ў пачатку 1918 года.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад 9-й арміі ў жніўні — верасні 1914 года[1].
- Штаб арміі: 6-й паляв. жанд. эск., 1 сотня 9-га Уральск. каз. палка, 1 сотня л. — гв. Казацкага палка, 2-я асобная тэлегр. рота, 1-я іскравая рота, 6-я аўтамабільная рота, авіяц. атрад XVI корпуса.
- Армейская конніца: 13-я кав. дывізія; гвард. кав. брыгада. Усяго: 36 эск. і сотняў, 8 кул. і 18 кон. гармат. Зводны конны корпус генерала Новікава: 5-я, 8-я і 14-я кав. дывізіі. Усяго: 72 эск.. 24 кул., 36 гармат.
- XVIII армейскі корпус: 23-я і 37-я пях. дывізіі; 16-ы Арэнбург. каз. полк; 29-я асобная данск. каз. сотня; 18-й марц. арт. дывізіён; 18-ы сапёрн. бат.; 18-ы карп. авіяц. атрад. Усяго 32 бат., 6 сотняў, 64 кул., 96 гарм., 4 сап. роты і 6 самалётаў.
- XIV армейскі корпус у складзе: 18-й і 45-й пях. дывізій; 2-й стр. брыгады з далучанымі часцямі; 80-я пех. дывізія; 31-я асобная сап. рота; 31-я асобная данск. каз. сотня; 46-ы Данск. каз. полк; 26-ы марц. арт. дывізіён. Усяго: 56 бат., 14 сот., 128 кул., 144 гарм., 5 сап. рот і 6 самалётаў.
- XVI армейскі корпус у складзе: 45-й і 47-й пях. дывізій з далучанымі часцямі; 83-я пех. дывізія; 32-я сап. рота. Усяго 48 бат., 11 соцень., 96 кул., 144 гарм. і 5 сап. рот.
- Гвардзейская стр. брыгада: 8 бат., 16 кул, 32 гарматы;
- 1-ы, 2-і, 7-ы і 11-ы пантонныя батальёны; дзве роты 12-га чыгуначнага батальёна; 6-ы асобны палявы інжынерны парк; 14-я паветраплавальная рота.
Усяго ў 9-й арміі: 96 (144) бат., 208 (304) кул., 131 (142) эск., 32 кул., 326 (470) гарм., 5 (10) сап. рот, 18 самалётаў.
10 — 11 сакавіка 1915 года ў складзе 9-й арміі згодна з загадам галоўнакамандуючага войскамі Паўднёва-Заходняга фронту генерала М. І. Іванова быў утвораны III-і конны корпус, які пасля выконваў часцяком больш шырокія задачы, чым прадпісаныя звычайнаму корпусу: узмацняясь далучанымі да яго часцямі, корпус ўтвараў групы войскаў. Фармаваў корпус і быў яго першым камандзірам генерал граф Ф. А. Келер.
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
- X армейскі корпус
- XVIII армейскі корпус
- XXVI армейскі корпус
- XXIX армейскі корпус
- XL армейскі корпус
- II армейскі корпус
- VI кавалерыйскі корпус
Восенню 1915 года штаб-кватэра 9 А знаходзілася ў горадзе Камянец-Падольск[2].
Камандуючыя
[правіць | правіць зыходнік]- 09.08.1914 — 18.04.1917 — генерал ад інфантэрыі Платон Аляксеевіч Лячыцкі
- 18.04.1917 — 11.08.1917 — генерал-лейтэнант Георгій Уладзіміравіч Ступін
- 11.08.1917 — 09.09.1917 — генерал-лейтэнант Уладзімір Андрэевіч Чарамісаў
- ??.09.1917 — часовы выканаўца абавязкаў генерал-лейтэнант Юльян Юльянавіч Белазор
- 09.09.1917 — ??.11.1917 — генерал-лейтэнант Анатоль Кіпрыянавіч Кяльчэўскі
- ??.11.1917 — ??.03.1918 — прапаршчык Г. П. Сафронаў
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Базаревский А. Х. Наступательная операция 9-й русской армии. Июнь 1916 года. — М., 1937. — 158 с.
- Василевский А. М. Дело всей жизни. Издание третье, Москва, Политическое издательство (Политиздат), 1978 год, 552 страниц с ил., карты. Архівавана 20 лістапада 2011.
- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.