Ваганетка
Ваганетка — адкрыты вагон малой ёмістасці (0,5—6 м³), прызначаны для перавозкі грузаў, які перамяшчаецца па вузкакалейнай чыгунцы (па тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, на шахтах і рудніках).
Ваганеткі выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў (а часам і людзей) на невялікія адлегласці.
Па прызначэнні ваганеткі падпадзяляюць на грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. Грузавая ваганетка складаецца з кузава, рамы, буфераў і прычапных прыстасаванняў. Адрозніваюць наступныя асноўныя віды грузавых ваганетак:
- з глухім неперакульваемым або перакульваемым кузавам;
- з адкідальным дном;
- з адкідальным бортам.
Найбольш распаўсюджанымі з'яўляюцца грузавыя ваганеткі з глухім неперакульваемым кузавам ёмістасцю да 4,2 м³ — для вугалю, і да 9,5 м³ — для руды. У каляровай металургіі і пры геалагічных разведачных работах выкарыстоўваюць ваганеткі ёмістасцю 0,35—1 м³ з глухім перакульваемым кузавам.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваганетка