Перайсці да зместу

Саколкаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:14, 29 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
Саколкаўскі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Беластоцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Саколка
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 20 верасня 1944
Саколкаўскі раён на карце

Саколкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1944 гадах. Цэнтр — горад Саколка.

Гісторыя

Саколкаўскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР.

Раён быў скасаваны 20 верасня 1944 у сувязі з перадачай яго тэрыторыі (як і большай часткі Беластоцкай вобласці) у склад Польскай Народнай Рэспублікі.