Перайсці да зместу

Сістэма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 07:41, 23 мая 2023, аўтар Rymchonak (размовы | уклад) (Адхілена апошняя змена (зробленая 178.90.36.201) і адноўлена версія 4460389, зробленая Artsiom91Bot)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Сістэма (грэч. sýstēma «цэлае, складзенае з частак») — мноства складнікаў, элементаў, якія ствараюць пэўную цэласнасць, адзінства. Таксама: аб’ектыўная сувязь з’яваў, выяўленая ў падпарадкаванні пэўным законам, або сувязь створаных чалавекам прадметаў ці элементаў ведаў, упарадкаваная ў адпаведнасці з пэўным прынцыпамі. Выкарыстанне тэорыі сістэм у пазнанні азначаецца як сістэмны падыход.

Так, могуць вызначацца сонечная сістэма як аб’ектыўная сувязь з’яваў; водная сістэма пэўнай геаграфічнай зоны, створаная чалавекам; сістэма аксіём пэўнай тэорыя|тэорыі.

Паняцце сістэмы блізкае з паняццем структуры, але не звяртаецца да самога парадку, закону сувязі складнікаў, а толькі паказвае наяўнасць такой сувязі.