Nevma
Nevma | |
---|---|
Жанр | Альтэрнатыўны рок |
Гады | 2005-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Мова песень | руская, беларуская |
Іншыя праекты |
Akute, Глюкі |
Nevma — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі альтэрнатыўнага року.
Гісторыя
Гурт быў заснаваны ў 2005 годзе. Ужо праз паўгады заваяваў высокую рэгіянальную вядомасць, а крыху пазней — і рэспубліканскую. Улетку 2006 года прыняў удзел у фэсце «Басовішча» ў Польшчы і стаў адным з пераможцаў. Увосень Nevma прадставілі Магілёў у адборачным беларускім туры еўрапейскага фэсту The Global Battle of the Bands, у якім дайшла да паўфінала. У пачатку 2007 года Nevma, як ганаровы госць, выступілі на штогадовай галоўнай музычнай падзеі Беларусі — «Рок-каранацыі».
Адметная асаблівасць гурта — іх лідар-вакаліст і аўтар тэкстаў — Данііл Забела, былы саліст магілёўскай кансерваторыі. У музыцы, як любяць адзначаць музыкі, яны спрабуюць спалучаць фолкавыя матывы і сучасную альтэрнатыўную музыку. Тэматыка песень запар дэпресіўная, выкананне вельмі эмацыйнае.
У першай палове 2007 гурт не выступаў з-за праблемаў вакаліста са звязкамі. Зноў перад слухачом Nevma з'явіліся на «Басовішчы».
У 2009 годзе гурт выдаў дэбютны двухмоўны альбом «Стихия слёз».[1] 24 красавіка 2010 у магілёўскім клубе Cuba на вялікім сольным канцэрце быў прадстаўлены сінгл «ZaDavolieny». У снежні 2013 года музыкі прэзентавалі ў інтэрнэце свой другі альбом «12», які быў запісаны на рускай мове.[2] Адразу пасля выхаду «12» было заяўлены пра планы працы над новым альбомам, які будзе цалкам на беларускай мове.[3]
Дыскаграфія
Альбомы
Сінглы
- «ZaDavolieny» (2010)
Удзел у зборніках
- Басовішча XVII (2007) — «Я ня веру табе»
Склад
- Данііл Забела: спеў
- Ігар «Igr» Давыдаў: бас-гітара
- Андрэй Гарбаценка: гітара
- Павел Емяльянаў: ударныя
- Аляксандр Пятроў: клавішы