Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч
Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 снежня 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | фотамастак, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Леанардавіч Ліхтаровіч (6 снежня 1947, Мінск) — беларускі фотамастак, літаратар. Член Беларускага саюза дызайнераў (2000). Член Беларускага саюза пісьменнікаў (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1965—1966 гадах працаваў асістэнтам кінааператара на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў.
У 1966—1968 гадах служыў у войску у п. Печы, в/ч 43064. Друкаваўся ў перыядычных выданнях.
У 1969—1972 гадах працаваў фатографам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук. Ілюстраваў першыя тамы «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1970—1974 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце БПІ (не скончыў). З 1972 года выкладаў фотаграфіку ў Тэатральна-мастацкім інстытуце.
У 1973—1974 гадах фотакарэспандэнт газеты «Голас Радзімы». У 1974—1992 гадах працаваў фотакарэспандэнтам у дзяржаўных выдавецтвах. Шматлікія фотаальбомы, манаграфіі беларускіх мастакоў, энцыклапедычныя выданні, плакаты, камплекты паштовак, буклеты.
З 1992 года на творчай працы. У 2000 годзе як фотамастак выдаў фотаальбом «Добры дзень, Беларусь» — «Лепшая кніга года» на беларускім конкурсе «Мастацтва кнігі». У 2001—2006 гадах прымаў удзел у фатаграфічных і мастацкіх выставах. Пленэры памяці Язэпа Драздовіча, Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча. Удзельнічаў у перадачах беларускага Радыё Свабода: «Верш на Свабоду», «Прыватны дзённік», «Магія мовы».
У 2002 годзе выдаў кнігу паэзіі «Агульны сшытак». Прадмова Рыгора Барадуліна. У 2003 годзе абраны ў Раду беларускай інтэлігенцыі. З 2004 года член Рады Беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва».
У 2004 годзе вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песень Галіны і Барыса Вайханскіх «Вяртанне». У 2005 годзе выдаў кнігу вершаў «Ліхтарыкі» з прадмовай Рыгора Барадуліна. У 2008 годзе ў выдавецтве «Эксмо» (Масква) выдаў дэтэктыўны раман «Газ».
Найбольш значныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]«Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся», «Мастацтва, створанае народам», «Мінск», «Гродна», «Цытадэль славы», «Траецкае прадмесце», «Добры дзень, Беларусь» Выданні па гісторыі мастацтва: «Драўлянае дойлідства Палесся» «Беларуская кафля», «Веткаўскі музей…», «Жывапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Пластыка Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Іканапіс Беларусі XII-ХVIII стагоддзяў», «Плетение из соломки», «Повязь часоў — беларускі ручнік», «Слуцкие пояса», «Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка», «Мотальскія прысмакі», «Палескія былі ў творах Івана Супрунчыка»…
Зноскі
- Нарадзіліся 6 снежня
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Культуролагі Беларусі
- Мастацтвазнаўцы Беларусі
- Педагогі Беларусі
- Фатографы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі
- Паэты Беларусі