Перайсці да зместу

Алесь Жаўрук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з A. Жаўрук)
Алесь Жаўрук
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 жніўня 1910(1910-08-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1942(1942-08-23) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алесь Жаўрук (сапр. Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін; 19 жніўня 1910, Сянно — 23 жніўня 1942, Сталінград, цяпер Валгаград, Расія) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 19 жніўня 1910 года ў Сянне сям’і бухгалтара. У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 годзе Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину»[1].

Загінуў у час бамбёжкі ў эвакуацыйным шпітальным караблі для параненых на Волзе каля Валгаграда[1].

Дэбютаваў у друку ў 1926 г. (вершы ў газетах «Магілёўскі селянін» і «Камуніст»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ручаіны» (Мінск, 1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (Мінск, 1938), паэм для дзяцей «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (Мінск, 1939), «Пра майго таварыша» (з А. Ушаковым; Мінск, 1939), зборніка вершаў для дзяцей «Пра майго катка» (з А. Ушаковым; Мінск, 1950), паэмы «Крывёю сэрца» (1938), лібрэта оперы «Зарэчны барок» (з А. Ушаковым; пастаўлена ў 1940 г.). Выдадзеныя зборнікі «Выбранае» (Мінск, 1960), «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта; Мінск, 1987)[1].

Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 5)[1].

Імем Алеся Жаўрука названыя вуліцы ў г. Сянно, Рагачове[1].

Зноскі

  1. а б в г д Жаўрук Алесь – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 26 жніўня 2024.
Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Алесь Жаўрук
  • Жаўрук Алесь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 427.
  • Жаўрук Алесь // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 442—444.
  • Жаўрук Алесь // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 549—550.