Google AdSense

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з AdSense)
Google AdSense
Выява лагатыпа
Тып кантэкстная рэклама
Распрацоўшчык Google
Аперацыйная сістэма Кросплатформеннае (вэб-дадатак)
Першы выпуск 18 чэрвеня 2003
Апошняя версія (2012)
Сайт google.com/adsense/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Google AdSense — сэрвіс кантэкстнай рэкламы ад Google. Дазваляе зарабляць уладальнікам веб-старонак з вялікай колькасцю наведванняў. Сэрвіс аўтаматычна ўстаўляе на вэб-сайце тэкставую, графічную і відэа-рэкламу, якая падыходзіць па кантэксце (Google AdSense дзеля кантэксту). Даход ад яе налічвае Google адпаведна колькасці націскаў на спасылкі ці кожнай тысячы паказаў рэкламы. Цяпер Google тэсціруе сістэму аплаты за кожнае дзеянне з рэкламай.

Акрамя таго, уладальнікі вэб-старонак з дапамогай AdSense могуць прапанаваць сваім наведвальнікам пошук з дапамогай пошукавай сістэмы Google, як у Інтэрнэце, так і непасрэдна на старонцы, чым зарабляюць грошы ад абвестак Google (Google AdSense дзеля пошуку).

У першым квартале 2011 года прыбытак ад сэрвісу AdSense склаў 28 % агульнага прыбытку кампаніі Google[1].

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Google выкарыстоўвае сістэму пошуку рэкламы згодна з кантэкстам, месцазнаходжаннем наведвальніка і з улікам шмат якіх іншых фактараў. AdSense стаў вельмі распаўсюджаным сродкам кантэкстнай рэкламы з-за сваёй меншай навязлівасці, чым большасць банарных сетак і сваёй рэлевантнасці з кантэкстам старонкі.

Цяпер AdSense выкарыстоўвае JavaScript-код для падключэння да старонкі. Некаторыя стваральнікі старонак намагаюцца павялічыць максімальна даход ад сістэмы AdSense. Робяць гэта звычайна трыма шляхамі:

  1. Генеруюць шырокія запыты на сістэму AdSense, ствараючы вялікі трафік запытаў, не абмяжоўваючы іх толькі онлайн-рэкламай.
  2. Павялічваюць кантэкст старонкі і робяць яго залежным ад кан’юнктуры рэкламы на AdSense. За што больш заплацяць, тое і будзе на старонцы.
  3. Ствараюць некалькі копій старонкі для павелічэння праглядаў і клікаў.

Афіцыйна Google забараняе выкарыстоўваць надпісы кшалту «Націсні сюды і зрабі мой рэйтынг вышэй» для павелічэння даходу. Звычайна ўжываюць надпісы «Спонсарскія спасылкі», «Кантэкстная рэклама» ці проста «Рэклама».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэхналогія AdSense паходзіць ад WordNet, якую стварыла кампанія Simpli (заснавана Джорджам А. Мілерам[крыніца?]) і некалькі прафесараў і выпускнікоў з Універсітэта Браўн (ЗША), уключаючы Джэймса А. Андэрсана, Джэфа Стыбела і Стыва Райса. Мадыфікаваннем тэхналогіі Wordnet займалася фірма Oingo, маленькая кампанія з Санта-Монікі, заснаваная ў 1998. Oingo змяніла назву на Applied Semantics у 2001 годзе, якую потым набыла Google за $102 000 000 у красавіку 2003 года.

Налады[правіць | правіць зыходнік]

  1. Блакіроўка спасылак на канкурэнтаў. Прысутнічае магчымасць заблакіраваць спасылкі на канкурэнтаў.
  2. Ручное наладжванне рэкламы. Прагляд і аўтаматызаванае наладжванне спасылак па некаторых параметрах.
  3. Блакіроўка кантэксту. Фільтрацыя спасылак, якія не падыходзяць, зыходзячы з кантэксту.
  4. Уласны выбар спасылак. У выпадку, калі Google аўтаматычна не можа падабраць кантэкстную рэкламу, у гаспадара старонкі з’яўляецца магчымасць уласнага выбару рэкламных абвестак ад сістэмы Google.

Сродак аплаты[правіць | правіць зыходнік]

Для атрымання грошай ад Google патрабуецца абналічыць чэкі, якія Google дасылае на адрас з зарэгістраванага рахунку. На цяперашні момант Google разглядае іншыя варыянты аплаты. Таксама разглядаюцца варыянты стварэння сваёй сістэмы аплаты і карыстання магнітнымі карткамі.

Праз свой зарэгістраваны ўліковы запіс гаспадар старонкі ў любы момант можа праглядзець колькасць запытаў, націскаў, рэйтынг націскаў, а таксама свой бягучы заробак ад выкарыстоўвання сістэмы AdSense.

Варыянты рэкламы[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэкставыя і графічныя спасылкі
    • Дошка пашаны 728×90
    • Банар 468×60
    • Сярэдні прамавугольнік 300×250
    • Шырокі небаскроб 160×600
    • Хмарачос 120×600
  • Выключна тэкставыя спасылкі
    • Вялікі прамавугольнік 336×280
    • Квадрат 250×250
    • Паўбанар 234×60
    • Малы прамавугольнік 180×150
    • Кнопка 125×125
    • Вертыкальны банар 120×240

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]