Шальнікавыя
Шальнікавыя | ||||||||||||||||
Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica) — тыпавы від тыпавога роду сямейства | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Alismataceae Vent. (1799), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
|
Шальнікавыя[3] (Alismatáceae) — сямейства аднадольных раслін.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Шальнікавыя — амаль касмапалітнае сямейства, віды якога адсутнічаюць толькі ў значнай часткі Арктыкі, на многіх астравах Ціхага акіяна, у некаторых пустынях і высакагор’ях. У Паўночным паўшар’і яны прадстаўлены багацей, чым у Паўднёвым, а віды найбольш буйных родаў сямейства — стрэлкаліст (Sagittaria) і Echinodorus — асабліва шматлікія ў Амерыцы.
Sagittaria sagittifolia. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
|
Склад сямейства
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства Шальнікавыя ўключае 17 родаў[4].
Сярод прадстаўнікоў сямейства — такія шырока распаўсюджаныя расліны берагоў вадаёмаў і балотаў, як стрэлкаліст звычайны (Sagittaria sagittifolia) са стрэлападобным лісцем і гронкамі даволі буйных амаль белых кветак і шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica), распаўсюджаны паўсюдна і часта расце на вільготных месцах уздоўж дарог і сцежак падобна шырока вядомаму трыпутніку вялікаму (Plantago major), за што яшчэ К. Лінеем была названа «вадзяным трыпутнікам».
- Albidella Pichon
- Alisma L. — Шальнікtypus
- Astonia S.W.L.Jacobs
- Baldellia Parl.
- Burnatia Micheli
- Butomopsis Kunth
- Caldesia Parl. — Кальдэзія
- Damasonium Mill.
- Echinodorus Rich. & Engelm. ex A.Gray
- Helanthium (Benth. & Hook.f.) Engelm. ex J.G.Sm.
- Hydrocleys Rich.
- Limnocharis Humb. & Bonpl.
- Limnophyton Miq.
- Luronium Raf.
- Ranalisma Stapf
- Sagittaria L. — Стрэлкаліст
- Wiesneria Micheli
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Цвелёв Н. Н. Семейство частуховые (Alismaceae) // Жизнь растений: в шести томах / Гл. ред. акад. АН СССР А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1982. — Т. 6: Цветковые растения. Под ред. акад. АН СССР А. Л. Тахтаджяна. — С. 12—17.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Алисмовые // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Семейство частуховые (Alismataceae) в Биологической энциклопедии (Праверана 25 кастрычніка 2009)
- The genus Echinodorus (англ.) (html)(недаступная спасылка) (1 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 10 кастрычніка 2010.