Шальнік
| Шальнік | ||||||||||||||||
| Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica) | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
| Тыпавы від | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Ша́льнік[2][3] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Налічваецца каля дзесяці (11[4]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[5]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).
Значэнне
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляюцца кормам андатры і качак[3]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[3].
Зноскі
- ↑ Species Plantarum: 342 (1753)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ Alisma (англ.) // The Plant List
- ↑ Растения Беларуси(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 365.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Частуха — род Alisma: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Частуха // Проект «Архив природы России» Архівавана 1 снежня 2019. (руск.)
- Alisma (англ.) // The Plant List