Лекавая (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў сабе дубільныя рэчывы, смалу, спанін, вітамін К, фітастэрол. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцёблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Дэкаратыўная расліна (вядомая пад назвай антэнарыя), прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.
Калініна З. Агаткі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 26.
Кошачья лапка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 465. — 563 с. — 100 000 экз.(руск.)