Awario

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Awario
Тып Праграмнае забеспячэнне
Заснаванне 12 сакавіка 2016
Заснавальнікі Алег Барысевіч
Размяшчэнне Сцяг Беларусі г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Галіна Маркетынг
Матчына кампанія BelPrime
Сайт awario.com

Awario (бел.: Авэрыа) — прыкладная праграма для маркетынгу ў сацыяльных медыя, якая належыць беларускай кампаніі BelPrime. Праграма дазваляе карыстальнікам адсочваць ключавыя словы ў Інтэрнэце і сацыяльных сетках. Awario ўжываецца з мэтай сачэння за ўзгадваннямі брэнда анлайн, рэпутацыяй брэнда, канкурэнтамі, для ажыццяўлення тэхнічнай падтрымкі ў сацыяльных сетках, для пошуку новых кліентаў. Галоўны офіс кампаніі знаходзіцца ў горадзе Мінску, супрацоўнікі таксама працуюць у ЗША і на Кіпры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя кампаніі па вырабе прадуктаў для пошукавай аптымізацыі BelPrime пачынаеццы ў 2004 годзе ў г. Мінску (Рэспубліка Беларусь). Першы праграмны прадукт кампаніі называўся LinkAssistant[1].

Пасля рэлізу першага прадукту, Link-Assistant.Com выпусціла шэраг іншых праграм для пошукавай аптымізацыі і ў 2009 годзе ўсе прадукты кампаніі былі аб’яднаны ў пакет праграм для пошукавай аптымізацыі — SEO PowerSuite.

У 2016 г. кампанія выпусціла новы асобны праект Awario. Гэта праграма, накіраваная на маніторынг сацыяльных сетак і Інтэрнэта[2]. Спачатку Awario маніторыла ключавыя словы толькі ў Twitter і Інтэрнэце. Потым быў дададзены пошук у Facebook, Google+ і YouTube.

У жніўні 2016 г. у Awario з’явілася пошукавая сістэма, заснаваная на лагічным тыпе даных Boolean[3]. Таксама з’явілася распазнаванне мовы.

У 2017 г. былі даданыя аналіз танальнасці тэкстаў[4] і пошук ва ўсіх краінах свету.

У 2018 г. Awario пачала маніторынг сацыяльнай платформы Reddit. 7 чэрвеня 2018 г. Awario з’явілася на Product Hunt і стала трэцім па папулярнасці прадуктам дня[5].

У жніўні 2018 г. плануецца выхад Awario Leads — праграмы для пошуку кліентаў у сацыяльных медыя і Інтэрнэце.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Cтруктура кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

  • Юрый Бітно — CEO.
  • Алег Барысевіч — заснавальнік, дырэктар па маркетынгу.

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Awario з’яўляецца праграмным забеспячэннем для маркетынгу ў сацыяльных сетках[6], тэхналогія работы якога падобная да Google Alerts[7]. Праграма запускае пошукавых ботаў для аўтаматычнага маніторынгу Інтэрнэт-крыніц, у тым ліку з сайтаў, блогаў і інш. Гэтыя пошукавыя боты скануюць вэб-сайты і старонкі, якія адпавядаюць вылучаным ключавым словам. Сервер Awario назірае за зменамі ў кантэнце і рэгіструе даныя старонак Інтэрнэт[8]. Для маніторынгу сацыяльных медыя выкарыстоўваецца API. У рэжыме рэальнага часу Awario збірае ўсе згадванні, якія змяшчаюць ключавыя словы на сваёй старонцы.

Awario таксама мае шмат дадатковых паслуг, напрыклад, аналіз танальнасці тэксту і пошук лідараў меркаванняў[9]. Праграма падтрымлівае пошук на большасці моў свету.

Падтрымліваемыя платформы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. LinkAssistant — контроль и наращивание ссылок.SozdajSam. 6 снежня 2016.
  2. 10 of the best free social media monitoring tools Архівавана 27 ліпеня 2018.. Our Social Times. 21 кастрычніка 2016.
  3. Awario Social Media Marketing Software by Link-Assistant.Com Gets Enhanced with Boolean Search Архівавана 21 кастрычніка 2016.. Cision PRWeb. 20 кастрычніка 2016.
  4. Bo Pang and Lillian Lee (2008), «Opinion Mining and Sentiment Analysis», Foundations and Trends® in Information Retrieval: Vol. 2: No. 1-2, pp 1-135. doi:/10.1561/1500000011
  5. Awario на Product Hunt. 07 чэрвеня 2018.
  6. 5 Ways You Can Use Social Media Listening to Your Advantage. Social Media Today. 17 ліпеня 2018.
  7. Broken Google Alerts: Here’s How to Move On Search Engine Journal. 22 снежня 2013.
  8. Shobhna, Bansal; Chadhaury, Manoj (June 2013). «A Survey on Web Page Change Detection System Using Different Approaches» (PDF). International Journal of Computer Science and Mobile Computing. IJCSMC. 2 (6): 294—299. ISSN 2320-088X.
  9. 7 Ways Social Media Listening Can Help You Grow Your Business. Social Media Today. 15 мая 2018.