Перайсці да зместу

BN

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BN
Бяз Назвы
Гурт BN.
Гурт BN.
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок
Гады 1999 - па сённяшні дзень
Краіны
Горад Бяроза, Мінск
Мовы песень беларуская
Склад
  • Алесь Лютыч
  • Мікола Палякоў
  • Vicky Fates
  • Сяржук Машковіч
Былыя
ўдзельнікі
  • Максім Шолахаў
  • Рамуальд Пазняк
  • Алесь Зайцаў
  • Максім Літвінец
  • Юрась Бардоўскі
  • Алесь Сіліцкі
  • Зміцер Харытановіч
  • Віталь Дзмiтрэвiч
  • Павал Яноўскі
  • Данiла Лях
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

BN (:B:N:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт з Бярозы[1].

Гурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурта піша гітарыст і спявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту Басовішча ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень з якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефестывалі «На скрыжаваннях Еўропы». Удзельнічалі ў якасці гасцёў на фестывалях Басовішча ў 2004—2007, 2009 гадах, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 года гурт выпусціў інтэрнэт-сінгл «Жыццё маё», які з’яўляецца адным з этапаў напісання новага альбома. У 2012 годзе, пасля працяглага часу маўчання, быў выдадзены доўгачаканы альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сябе 15 кампазіцый. Афіцыйная прэзентацыя дадзенага альбома адбылася 10 кастрычніка 2012 года канцэртам у мінскім клубе «Re:Public». Пачатак 2013 года адзначыўся прыхільнасьцю гурта да акустычнага выканання сваіх песень, выданнем акустычнага сінгла «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой зале КЗ «Мінск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на Еўрарадыё першую частку запісанай акустычнай версіі сваіх кампазыцый, якая ўключала ў сябе 6 песень. 6 мая 2013 года гурт прымаў удзел у музычным фестывалі пад назвай «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клубе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны Еўрарадыё. У 2015 годзе ўбачыў свет новы студыйны альбом «Шукай сваё».

  • «Загінулым паэтам прысьвячаецца (feat. Лявон Вольскі)» (2008)
  • «Жыццё маё» (2010)
  • «Будзь сабой» (2011)
  • «Не трывай (акустыка)» (2013)
  • «Палюсы, Вяртаньне» (2013)
  • «Хвалі» (2016)

Удзел у зборніках

[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Іван Ківатыцкі — гітара (1999—2000)
  • Юрась Сцяпанаў — бас-гітара (1999—2002)
  • Рамуальд Пазняк — бубны (1999—2012)
  • Андрэй Лугай — гітара (2000—2001)
  • Максім Літвінец — гітара (2001—2013)
  • Максім Шолахаў — бас-гітара (2002—2005)
  • Алесь Зайцаў — бас-гітара (2005—2013)
  • Зміцер Харытановіч — бубны (2012—2019)
  • Юрась Бардоўскі — гітара (2013—2018)
  • Алесь Сіліцкі — бас-гітара (2013—2018)
  • Павел Яноўскі — гітара, вакал (2018—2021)
  • Віталь Дзьмітрэвіч — бас-гітара (2018—2021)
  • Даніла Лях — клавішныя (2018—2021)
  • «Канюшня» (2006)
  • «Цягнік» (2007)
  • «Дажджамі», рэж. — Р. Бвашчак, «Белсат» (2007, прэмія «Кліп-Марафон-2008» у намінацыі «Найлепшая альтэрнатыва»)
  • «Крылы» (2008, зняты ў межах тэлепраекту «Выдатная сямёрка»)
  • «Žyvie Rock'n'Roll» (2008)
  • «Попел» (2014, прэзентаваны ў клубе Re:Public падчас канцэрта, прысвечанага 15-годдзю гурта)
  • «Вяртаньне» (2015)

Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысвячаецца» ды іншыя).

  1. Шульц, Міра. Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.