Belcanto Airlines
Belcanto Airlines | |
Дата заснавання | 2020 |
---|---|
Памер флота | 1 |
Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь |
Belcanto Airlines — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая выкарыстоўвае самалёты Іл-76ТД.
ТАА «Авіякампанія БЕЛКАНТО» была зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэестры 4 жніўня 2020 года. Сертыфікацыю па тэхнічным абслугоўванні і рамонце авіяцыйнай тэхнікі кампанія атрымала ў лістападзе 2021 года, а сертыфікат эксплуатанта паветранага судна ІЛ-76ТД з бартавым нумарам EW-576TH, без якога нельга здзяйсняць камерцыйныя пералёты, быў атрыманы ў жніўні 2022 года[1].
17 красавіка 2023 года падчас канфлікту ў Судане ў аэрапорце Хартум было знішчана мінімум 14 самалётаў, адным з іх быў борт ІЛ-76ТД кампаніі Belcanto Airlines[2].
Зноскі
- ↑ Новый белорусский грузоавиаперевозчик Belcanto Airlines получил сертификат эксплуатанта воздушного судна
- ↑ «Ситуация остается сложной». В МИДе рассказали про белорусов в Судане(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2023. Праверана 19 чэрвеня 2023.