Авіякампанія Гродна
Авіякампанія Гродна | |
Дата заснавання | 1945 |
---|---|
Хабы | Аэрапорт Гродна |
Памер флота | 16 |
Штаб-кватэра | Гродна, Беларусь |
Сайт: http://www.grodnoavia.com/ |
Авіякампанія Гродна — беларуская авіякампанія, якая базуецца ў аэрапорце Гродна. Кампанія займаецца грузавымі перавозкамі па ўнутраных і міжнародных авіялініях[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адкрытае акцыянернае таварыства «Авіякампанія Гродна», у мінулым — Гродзенскі аб’яднаны авіяатрад, вядзе сваю гісторыю з 1945 года. У розныя перыяды прадпрыемства эксплуатавала паветраныя судны По-2, Як-12, Ан-2. Асноўным відам дзейнасці прадпрыемства з’яўлялася выкананне авіяцыйна-хімічных работ у сельскай гаспадарцы. У асобныя гады прадпрыемствах апрацоўвала да 1 млн га сельгасугоддзяў на ўсёй тэрыторыі СССР[2].
Флот[правіць | правіць зыходнік]
Авіякампанія размяшчае адзін самалёт Ан-30, адзін самалёт Ан-32, тры самалёты Ан-12 і адзінаццаць самалётаў Ан-2[2].
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Акрамя грузавых перавозак кампанія выконвае паветраную здымку і аэрафотаздымку, аглядныя палёты над Аўгустоўскім каналам, Гроднам і яго наваколлем, замкамі ў Лідзе, Навагрудку, Міры і Нясвіжы. Можа выконваць трансферныя рэйсы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Гродзенская авіякампанія выконвае таксама авіяцыйна-хімічныя работы, прапануе паслугі па дэсантаванні парашутыстаў, лазернага сканавання і сканавання ў ІЧ-спектры[1].
Здарэнні[правіць | правіць зыходнік]
3 лістапада 2021 года пад горадам Іркуцк самалёт авіякампаніі выконваў грузавы рэйс, ляцеў з Чукоткі транзітам праз Якуцк у Іркуцк. Пры заходзе на пасадку (экіпаж вырашыў пайсці на другі круг) у Іркуцку ён раптоўна знік з радараў. На борце знаходзіліся 7 чалавек. Акрамя трох беларусаў — па 2 грамадзяніна Украіны і Расіі. Расійскія ратавальнікі заявілі, што ўсе загінулі[3].
Зноскі
- ↑ а б https://hrodna.life/2020/07/13/samolety-grodno/
- ↑ а б http://www.grodnoavia.com/index.php?option=com_content&view=article&id=11&Itemid=18&lang=ru Архівавана 26 сакавіка 2022.
- ↑ https://euroradio.fm/na-borce-12-yaki-razbiusya-u-rasii-byli-gramadzyane-belarusi На борце Ан-12, які разбіўся ў Расіі, былі трое грамадзян Беларусі