Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума (2023)
Знішчэнне самалётаў у аэрапорце Хартума | |
---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023) | |
Дата | з 15 па 20 красавіка 2023 |
Дата пачатку | 15 красавіка 2023 |
Месца | Міжнародны аэрапорт Хартума |
Прычына | пачатак баёў за аэрапорт |
Вынік | ад 14 да 20 лайнераў пацярпелі |
У перыяд з 15 па 20 красавіка 2023 года на фоне суданскага канфлікту ў паветранай гавані Хартума былі знішчаны альбо пашкоджаны больш за 10 грамадзянскіх самалётаў[1].
Абстаноўка
[правіць | правіць зыходнік]Раніцай 15 красавіка 2023 года пачынаюцца сутыкненні паміж Сіламі аператыўнай падтрымкі (САП) і Узброенымі сіламі Судана (УСС). Хутка прадстаўнікі САП заявілі, што захапілі сталічны аэрапорт[2], хоць іх апаненты гэта адмаўлялі. 18 красавіка з 18:00 па мясцовым часе было абвешчана спыненне агню, падчас чаго баі ў раёне паветранай гавані аціхлі.
Паведамленні
[правіць | правіць зыходнік]Паводле паведамленняў Flightradar24 , у першы дзень канфлікту ў міжнародным аэрапорце Хартума некалькі самалётаў кампаній Saudia , Badr Airlines (20 красавіка цалкам знішчаны[1]) і SkyUp Airlines былі пашкоджаны[3]. Пазней Saudia пацвердзіла, што адзін з яе бортаў трапіў пад абстрэл перад узлётам, а ўсе пасажыры, экіпаж і персанал эвакуіраваны ў пасольства Саудаўскай Аравіі[4]. Сярод пацярпелых бартоў быў і самалёт Сусветнай харчовай праграмы (СХП)[5].
Спадарожнікавыя здымкі, апублікаваныя Maxar Technologies 17 красавіка, паказалі наступствы баёў у аэрапорце. На першых трох выявах зафіксаваны па меншай меры 14 знішчаных самалётаў. Выданне New York Times, правёўшы аналіз спадарожнікавых фота Maxar і Planet Labs, заявіла пра 20 бартоў[6].
Станам на 21 красавіка ўсяго ў Хартуме было вядома пра наступныя знішчаныя альбо пашкоджаныя самалёты[1]:
- Airbus A330-300 (Saudia), рэгістрацыйны нумар HZ-AQ30
- Боінг 737-86Q (SkyUp Airlines), рэгістрацыйны нумар UR-SQH
- Боінг 737-8AL (Badr Airlines), рэгістрацыйны нумар 4L-MWA
- Боінг 737-300F (Asia Cargo Airlines ), рэгістрацыйны нумар PK-YGW
- Іл-76ТД (Belcanto Airlines), рэгістрацыйны нумар EW-576TH
- Іл-76 (урад Судана[7]), рэгістрацыйны нумар ST-PRA
- Неўсталяваныя тры Іл-76М, два Ан-74 , адзін Ан-12
Большая частка знішчана да раніцы 17 красавіка[6].
Наступствы
[правіць | правіць зыходнік]Хутка былі адменены рэйсы шэрагу авіякампаній з і ў Судан[8]. Баявыя дзеянні вакол міжнароднага аэрапорта і знішчэнне грамадзянскіх самалётаў абцяжарылі эвакуацыю замежнікаў. Гэта вымусіла многіх ехаць на машынах у Порт-Судан, які знаходзіцца прыкладна за 650 км на паўночны ўсход ад Хартума[5]. Знішчэнне борта СХП паўплывала на здольнасць арганізацыі перамяшчаць персанал і аказваць дапамогу людзям па ўсёй краіне[9].
Іншыя выпадкі
[правіць | правіць зыходнік]28 красавіка на авіябазе Вадзі-Саідна абстраляны турэцкі эвакуацыйны самалёт. Борт меў патрэбу ў рамонце, бо была пашкоджана паліўная сістэма[10].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Badr Airlines Boeing 737-800 Destroyed In Khartoum International Airport As Clashes Intensify
- ↑ В Судане — попытка военного переворота. Силы местного реагирования заявили о захвате аэропортов и президентского дворца(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2023. Праверана 16 ліпеня 2023.
- ↑ Hogg, Ryan. A Saudi Arabian airline said an A330 plane was involved in an 'accident' at Khartoum airport in Sudan (англ.) . Yahoo News (15 красавіка 2023). Праверана 16 красавіка 2023.
- ↑ Sudan updates: Explosions, shooting rock Khartoum
- ↑ а б "Which countries have evacuated nationals from Sudan?". Al Jazeera(англ.). 2023-04-23. Праверана 2023-04-24.
- ↑ а б Satellite Images Reveal Major Damage at Sudanese Airports
- ↑ Карточка борта ST-PRA
- ↑ At least 14 Aircraft damaged in Fighting at Khartoum Airport in Sudan
- ↑ "WFP temporarily halts operations in Sudan". BBC(англ.). 16 April 2023. Архівавана з арыгінала 15 April 2023. Праверана 2023-04-16.
- ↑ "Sudan's army accuses RSF of shooting at Turkish evacuation plane outside Khartoum". Al Arabiya(англ.). 28 April 2023. Праверана 2023-04-28.