Змеявік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bistorta)
Змеявік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bistorta (L.) Scop. (1754)

Сінонімы
Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  823763
NCBI  137670
EOL  2880834
IPNI  331755-2

Змеяві́к[4] (Bistorta) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Налічвае каля 30[4] відаў.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам, звычайна змеепадобнай формы. Сцёблы прамастойныя. Лісце простае, завостранае на канцах, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце з невялікімі ліставымі пласцінкамі на кароткіх чаранках, з доўгімі похвамі. Прыкаранёвае — буйное і на доўгіх чаранках. Кветкі ружовага або ружова-белаватага колеру, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі арэшак трохграннай формы.

У змеявіка жывароднага (Bistorta vivipara) кветкі ніжняй часткі суквецця відазменены ў клубеньчыкі, служачыя вегетатыўнаму размнажэнню[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў горных раёнах Азіі.

Гаспадарчае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, таніданосныя (у кветках да 25 % дубільных рэчываў[4]), меданосныя і дэкаратыўныя расліны[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Bistorta у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
  4. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]