Урочнік звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Carlina vulgaris)
Урочнік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carlina vulgaris L.

Сінонімы
Carlina taurica Klok.

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36936
NCBI  41500
EOL  467752
IPNI  189321-1
TPL  gcc-91676

Уро́чнік звычайны[3][4] (Carlina vulgaris) — від раслін з роду Урочнік (Carlina) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія народныя назвы — дзядоўнік[4], чартапалох[3][5], ударнік[6].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Двухгадовыя травяністыя расліны з прамым, слаба разгалінаваным, густа апушаным сцяблом вышынёй да 70 см. Корань верацёнападобнай формы. Лісце простае, суцэльнае, густа апушанае знізу, да 15[7] см у даўжыню. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце лінейна-ланцэтнае, у разетцы. Ніжняе лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі ў адзіночных кошыках дыяметрам да 4 (2—5[8]) см, у верхавінкавых шчытападобных суквеццях. Колер кветак саламяна-жоўты. Краявыя кветкі часам пурпуровыя[7]. Плод — сухая сямянка бурага колеру з адценнямі, з валаскамі або чубком[8].

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Даволі рэдкі від. Расце на Каўказе, Балканах, у Цэнтральнай, Усходняй Еўропе[7]. На тэрыторыі Беларусі — заносны від[9]. Сустракаецца каля дарог, на пустках, на ўзлесках і палянах, сухіх лугах. Цвіце з чэрвеня па верасень. Святлолюбівая і засухаўстойлівая расліна. Марозаўстойлівая да −29 °C. Лекавая[8][9], дубільная[9] і дэкаратыўная расліна[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 33. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. а б в Колючник обыкновенный, длиннолистный — Carlina vulgaris L. // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)
  8. а б в Урочнік звычайны: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. а б в г Растения Беларуси. Астровые. Колючник обыкновенный // Гербарий ЦБС НАН Беларуси

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]