Род названы імем жахлівага сабакі грэчаскай міфалогіі Цэрбера з-за сваёй таксічнасці.
Усе часткі расліны ўтрымліваюць цэрберын — вельмі атрутны гліказід, блакуючы правядзенне электрычных імпульсаў у арганізме (у тым ліку сардэчны рытм). Нельга нават выкарыстоўваць драўніну відаў роду для распальвання вогнішчаў, паколькі дым можа выклікаць цяжкае атручванне. Адзін з прадстаўнікоў роду, Cerbera odollam, у сувязі з гэтым мае англійскую агульную назву suicide tree («дрэва самагубцаў»).