Charlie Hebdo

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Charlie Hebdo
Лагатып
Спецыялізацыя: сатыра
Перыядычнасць: штотыднёвік
Мова: французская
Галоўны рэдактар: Charb[d], Philippe Val[d] і Gébé[d]
Краіна: Flag of France.svg Францыя
Гісторыя выдання: з 1970 года
Тыраж: 150 000
ISSN друкаванай версіі: 1240-0068
Узнагароды:
Вэб-сайт: charliehebdo.fr

Charlie Hebdo (вымаўляецца: [ʃaʁli ɛbdo], Шарлі-Эбдо) — французскі сатырычны штотыднёвік, выходзіць па серадах. Публікуе карыкатуры, рэпартажы, дыскусіі і анекдоты, якія часта маюць непачцівы і нон-канфармісцкі тон. Займаючы левыя і свецкія пазіцыі, высмейвае палітыкаў, ультраправых і разнастайныя цэрквы. Штотыднёвік з’явіўся ў 1969 годзе і выходзіў па 1981 год, затым перастаў выпускацца, але быў адроджаны ў 1992. З 1960 года выдаваўся яго папярэднік, штомесячны часопіс «Хара-Кіры».

У наш час галоўны рэдактар Charlie Hebdo — Стэфан Шарбанье (Шарб), яго папярэднікамі былі Франсуа Кавана (1969—1981) і Філіп Валь (1992—2009).

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі у арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[1].

1 сакавіка 2006 года часопіс апублікаваў «Маніфест дванаццаці» (фр.: Manifeste des douze) супраць новага таталітарызму — ісламізму, новай сусветнай пагрозы для дэмакратыі пасля фашызму, нацызму і сталінізму.

Напад 7 студзеня 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

7 студзеня 2015 года падчас узброенага нападу на офіс рэдакцыі ў Парыжы былі забіты 12 чалавек. Двое нападнікаў зрабілі каля трыццаці выстралаў з аўтаматычнай зброі.[2]

Зноскі

  1. Charlie Hebdo publie des caricatures de Mahomet (фр.) . BMFTV. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012.
  2. EN DIRECT. "Charlie Hebdo" : 10 morts suite à une attaque d'hommes armés (фр.) , pure médias (2015-01-07). Праверана 7 студзеня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]