Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo»
Месца нападу Flag of France.svg Францыя, Парыж, XI акруга
Мэта нападу рэдакцыя газеты «Charlie Hebdo»
Дата 7 студзеня 2015
11:30 (UTC+1)
Спосаб нападу стральба
Зброя аўтаматы Калашнікава, гранатамёт
Загінуўшыя 12
Параненыя 30
Тэрарысты 3

Стральба ў рэдакцыі газеты «Charlie Hebdo» — напад невядомых на офіс рэдакцыі французскага сатырычнага штотыднёвіка «Charlie Hebdo» 7 студзеня 2015 года ў Парыжы[1][2]. У выніку стральбы загінула 12 чалавек, паранена 11. Паводле папярэдніх даных, напад здзейснілі баявікі тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда»[3].

Часопіс некалькі разоў публікаваў карыкатуры на іслам і асабіста прарока Мухамеда. Апошняй такой публікацыяй, у верасні 2012 года, стаў водгук на аматарскі фільм «Нявіннасць мусульман» і беспарадкі ў арабскіх краінах з амерыканскай прысутнасцю, якія рушылі за ім[4][5]. Паводле паведамлення заходніх СМІ, напад адбыўся праз некалькі гадзін пасля з'яўлення ў «Твітэры» карыкатуры на аднаго з лідараў групоўкі ІДІЛ Абу Бакра аль-Багдадзі[6][7].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

У 11:30 па мясцовым часе некалькі невядомых у масках (паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва — трое[8][9]), якія прыехалі на чорным аўтамабілі маркі «Citroën», з крыкамі «Алаху Акбар»[5] уварваліся ў рэдакцыю, дзе адкрылі стральбу з аўтаматаў Калашнікава і гранатамёта, затым завязалася перастрэлка з паліцэйскімі, якія прыбылі на месца здарэння[7]. У выніку нападу загінула каля 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі[1]. Нападнікам удалось знiкнуць: перасеўшы ў аўтамабіль маркі «Renault Clio»[9], яны зніклі ў невядомым кірунку[7].

У рэдакцыі ў момант нападу ішла нарада. Крыніца ў медыцынскіх кругах распавяла журналістам, што тэрарысты спачатку забілі аднаго чалавека на першым паверсе будынка, затым падняліся на другі паверх, у памяшканне тыпаграфіі, дзе адкрылі агонь па супрацоўніках рэдакцыі[9].

Загінулыя і параненыя[правіць | правіць зыходнік]

У выніку нападу загінулі 12 чалавек[10], двое з якіх — супрацоўнікі паліцыі, якія пад'ехалі на службовай машыне да месца здарэння; таксама сем чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні[1]. Агульная колькасць пацярпелых перавышае 20 чалавек[5], пяцёра параненых былі дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане[8].

Сярод загінулых — галоўны рэдактар часопіса «Charlie Hebdo» і карыкатурыст Стэфан Шарбанье. Як паведамляе «The Daily Telegraph», Шарбанье быў у «чорным спісе» тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда»: баявікі палявалі на яго за публікацыю карыкатур на прарока Мухамеда[7].

Таксама забіты вядомыя карыкатурысты Жан Кабю(англ.) бел., Жорж Валінскі(англ.) бел. і Бернар Вельяк(англ.) бел.[7].

Нападнікі[правіць | правіць зыходнік]

Фота Саіда Куашы, аднаго з меркаваных тэрарыстаў.

Паводле заявы міністра ўнутраных спраў Францыі Бернара Казнёва, нападнікаў было трое[8][9], паліцыяй лічыць, што быў і чацвёрты — вадзіцель, які чакаў тэрарыстаў у машыне на вуліцы[11].

Як паведаміла брытанская газета The Telegraph са спасылкай на аднаго са сведак, 33-гадовага агента па нерухомасці Седрыка Ле Бешэ, незадоўга да нападу тэрарысты звярталіся да мінакоў з патрабаваннем перадаць СМІ, што яны з'яўляюцца членамі тэрарыстычнай групоўкі Аль-Каіда. Таксама, паводле слоў Ле Бешэ, нападнікі былі апрануты ў чорнае адзенне ваеннага стылю ў масках і каптурах; адзін з тэрарыстаў нёс гранатамёт[12].

Пазней сталі вядомыя імёны тэрарыстаў: як паведаміла выданне Est Republicain, усе трое — грамадзяне Францыі арабскага паходжання. Гэта браты Шэрыф і Саід Куашы, а таксама Хамід Мурад[11]. Фатаграфіі падазраваных былі апублікаваны французскай паліцыяй[13].

Увечар 7 студзеня ў паліцэйскі камісарыят горада Шарлевіль-Мезьер прыйшоў 18-гадовы Мурад Хамід, які падазраваўся ва ўдзеле ў тэракце. Паводле слоў яго аднакласнікаў, днём ён знаходзіўся ў ліцэі і прыйшоў у паліцыю, даведаўшыся ў Інтэрнэце пра распачатае расследаванне[14].

У ноч на 8 студзеня паліцыя правяла спецаперацыю ў Рэймсе, мэтай якой было ўзяцце пробаў ДНК і адбіткаў пальцаў меркаваных тэрарыстаў[14]. Таксама ў гарадах Рэймс, Шарлевіль-Мезьер і Парыжы паліцыя арыштавала 7 чалавек у рамках аперацыі па пошуку ўдзельнікаў нападу. Гэтыя сямёра з'яўляюцца сваякамі ці знаёмымі двух экстрэмістаў у вышуку[14].

У аўтамабілі «Citroën C3», які тэрарысты кінулі ў XIX акрузе Парыжа, паліцыя выявіла каля 10 бутэлек з запальнай сумессю і два сцягі тэрарыстычных арганізацый[15].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Францыя Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд зрабіў заяву, у якой адзначыў, што няма ніякіх сумневаў у тым, што тое, што адбылося з'яўляецца тэрактам. «Ніводны варварскі акт не зможа заглушыць свабоду прэсы. Мы — адзіная краіна, якая зможа рэагаваць і з'яднацца», — заявіў ён[10][16]. Таксама Аланд асабіста прыбыў на месца здарэння[17][18]. Таксама Аланд неўзабаве пасля нападу на рэдакцыю сабраў Урад Францыі ў Елісейскім палацы, каб абмеркаваць тэрарыстычную пагрозу[19].

Прэм'ер-міністр Францыі Мануэль Вальс заявіў, што «усе метады будуць выкарыстаны для ўсталявання асобы, высочвання і затрымання арганізатараў нападу»[20].

Увечар 7 студзеня на парыжскай Плошчы Рэспублікі пачалася шматлікая маніфестацыя ў знак салідарнасці з сем'ямі загінулых і пацярпелых у выніку тэракту. Паводле даных арганізатараў маніфестацыі, удзел у ёй прынялі каля 10 тысяч чалавек. Многія з прысутных выйшлі з улёткамі з белым надпісам «Я — Шарлі» (фр.: «Je suis Charlie») на чорным фоне ў руках. Аналагічныя маніфестацыі пачаліся ў шэрагу французскіх гарадоў, сярод якіх — Бардо, Ліён, Марсель, Тулуза, Нант і іншыя[21][22]. Таксама, праз некаторы час пасля нападу, у «Твітэры» з'явіўся хэштэг #jesuischarlie у падтрымку рэдакцыі, а французскі Google размясціў жалобную стужку на галоўнай старонцы[5].

У гэты ж дзень па ўсёй Францыі была абвешчана трохдзённая жалоба[23].

Міжнародныя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

«Je suis Charlie» (бел.: «Шарлі — гэта я»). Лагатып, які выкарыстоўваюць карыстальнікі «Твітэра» ў знак салідарнасці з газетай у дзень нападу.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун назваў напад на рэдакцыю замахам на дэмакратыю і свабоду слова. Выступаючы перад журналістам у штаб-кватэры сусветнай арганізацыі, ён выказаў спачуванні блізкім загінулых і ўсяму народу Францыі[24].

Еўрапейскі саюз Глава Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што патрэсене нападам на рэдакцыю часопіса. «Гэта варварства для ўсяго чалавецтва, для ўсіх еўрапейцаў», — сказаў ён[24]. Таксама надзвычайную занепакоенасць тэрактам выказалі генеральны сакратар Савета Еўропы Турб'ёрн Ягланд і старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасёр(англ.) бел.[24].

Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг назваў тое, што адбылося «абуральным нападам на свабоду прэсы»[24].

слева Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва асудзіла тэракт і выказала надзею, што яго арганізатары будуць злоўлены і адданы правасуддзю[25].

Рэлігійныя дзеячы, індывідуальныя заявы[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Ватыкана Ватыкан Папа Рымскі Францыск выказаў «самае цвёрдае асуджэнне жудаснага замаху» са мноствам чалавечых ахвяр[24].

Асудзілі тэракт і выказалі сваё меркаванне прадстаўнікі мусульманскай супольнасці Францыі[26], члены Савета муфтыяў Расіі[27], муфтый Духоўнага ўпраўлення мусульман Украіны «Ума» Саід Ісмагілаў[28][29], муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч[30] і іншыя.

Тэрарыстычныя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Сцягафікацыя/ІДІЛ Баявікі Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта ўхвалілі тэракт, аднак сваё дачыненне да яго адмаўляюць. Адзін з сірыйскіх прадстаўнікоў ІДІЛ паведаміў агенцтву Reuters, што задаволены тым як «ільвы ісламу адпомсцілі за прарока»[31].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 СМИ: число жертв нападения на редакцию Charlie Hebdo в Париже увеличилось до 11 (руск.) . ТАСС (7 студзеня 2015).
  2. 11 человек погибли в результате стрельбы в редакции журнала Charlie Hebdo в Париже (руск.) . Интерфакс (7 студзеня 2015).
  3. Terrorists shouted they were from Al Qaeda in the Yemen before Charlie Hebdo attack. The Daily Telegraph (7 студзеня 2015). Праверана 7 студзеня 2015.
  4. Charlie Hebdo publie des caricatures de Mahomet (фр.) . BMFTV. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012.
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Стрельба в редакции журнала Charlie Hebdo в Париже. Онлайн-репортаж (руск.) . РИА Новости (7 студзеня 2015).
  6. Теракт в Париже произошел спустя несколько часов после публикации «Шарли Эбдо» карикатуры на одного из лидеров ИГ (руск.) . Интерфакс-Запад (7 студзеня 2015).
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Десять человек погибли при стрельбе в офисе французского сатирического журнала (руск.) . Lenta.ru (7 студзеня 2015). Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "lenta" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  8. 8,0 8,1 8,2 Елизавета Фохт Французские власти назвали число участников теракта в Париже (руск.) . РБК (7 студзеня 2015).
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 Остап Жуков, Ирина Ринаева Бойня в офисе Charlie Hebdo: МВД Франции заявило о трех террористах; убит акционер журнала. Онлайн-трансляция (руск.) . Московский комсомолец (7 студзеня 2015).
  10. 10,0 10,1 10,2 Le siège de Charlie Hebdo attaqué par des hommes armés (фр.) . Le Figaro (7 студзеня 2015).
  11. 11,0 11,1 СМИ: в нападении на редакцию Charlie Hebdo могли участвовать четыре человека (руск.) . ТАСС (7 студзеня 2015). Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "тасс-террористы" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  12. Максим Макарычев Теракт в Париже совершили боевики «Аль-Каиды» (руск.) . Российская газета (7 студзеня 2015).
  13. Полицейские опубликовали фото подозреваемых в нападении на Charlie Hebdo. ФОТО. mignews.com.ua. Праверана 8 студзеня 2015.
  14. 14,0 14,1 14,2 Во Франции задержаны несколько подозреваемых в совершении теракта в Charlie Hebdo (руск.) . Lenta.ru (8 студзеня 2015).
  15. Полиция нашла "коктейли Молотова" в машине нападавших на Charlie Hebdo (руск.) . РИА Новости (8 студзеня 2015).
  16. Олланд назвал нападение на Charlie Hebdo терактом (руск.) . Lenta.ru (7 студзеня 2015).
  17. Олланд назвал нападение на офис французского журнала терактом (руск.) . Газета.ru (7 студзеня 2015).
  18. Олланд отправится на место перестрелки в редакции журнала в Париже (руск.) . РИА Новости (7 студзеня 2015).
  19. Олланд збирає уряд через напад терористів на видання Charlie Hebdo (укр.) . ZN.UA (7 студзеня 2015).
  20. При стрельбе в редакции журнала в Париже погибли 12 человек (руск.) . РИА Новости (7 студзеня 2015).
  21. Манифестации после атаки на редакцию Charlie Hebdo проходят во Франции (руск.) . РИА Новости (7 студзеня 2015).
  22. Тысячи французов вышли на митинги в знак протеста против теракта в Париже (руск.) . Lenta.ru (7 студзеня 2015).
  23. Во Франции объявили траур в связи с терактом в редакции Charlie Hebdo (руск.) . Российская газета (7 студзеня 2015).
  24. 24,0 24,1 24,2 24,3 24,4 Роман Подервянский Международная реакция на теракт в редакции парижского журнала Charlie Hebdo (руск.) . ТАСС (7 студзеня 2015).
  25. Мусульманскія краіны асудзілі тэракт у Парыжы (руск.) . Deutsche Welle (7 студзеня 2015).
  26. Французские мусульмане осудили расстрел журналистов (руск.) . Вести.ru (8 студзеня 2015).
  27. Совет муфтиев России прокомментировал массовый расстрел в редакции французского сатирического журнала Charlie Hedbo (руск.) . НТВ (8 студзеня 2015).
  28. Саід Ісмагілов Звернення муфтія ДУМУ «Умма» щодо подій у Франції (укр.) . Духовне управління мусульман України (7 студзеня 2015).
  29. Муфтий Украины: Расстрел Charlie Hebdo - шок для мусульман Европы (руск.) . Ліга.Новости (7 студзеня 2015).
  30. Белорусский муфтий: убийцы французских журналистов должны понести два наказания (руск.) . Телеграф.by (8 студзеня 2015).
  31. Львы ислама отомстили за нашего пророка – боевики ИГ одобрили теракт в Париже (руск.) . ТРК «Звезда» (7 студзеня 2015).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]