Лебяда добрага Генрыха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Chenopodium bonus-henricus)
Лебяда добрага Генрыха

Расліна з кветкамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium bonus-henricus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  122298
GRIN  t:10184
IPNI  30117327-2
TPL  kew-2717173

Лебяда добрага Генрыха[4] (Chenopodium bonus-henricus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Раней уключалася ў сямейства Chenopodiaceae. Рудэральная расліна.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Травяністая шматсцябловая расліна вышынёй 15-60 см, пакрытая мучністым, часта клейкім, налётам. Сцёблы тоўстыя, малагалінастыя, шчыльна пакрыты лісцем.

Лісце на доўгіх хвосціках, 5-10 см у даўжыню, у ніжняй частцы расліны трохвугольна-коп'епадобнае або стрэлападобнае, у верхняй частцы — яйцападобна-ланцэтнае і ланцэтнае, суцэльнакрайняе, злёгку хвалістае.

Кветкі дробныя, дыяметрам 3-5 мм, зялёнага колеру, з пяццю пялёсткамі, утвараюць коласападобна-мяцёлчатыя суквецці.

Насенне чырванавата-зялёнае, 2-3 мм у дыяметры.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць натуральнага распаўсюджання пакрывае ўсю Еўропу, адкуль расліна была занесена ў многія іншыя рэгіёны свету, у тым ліку ў Амерыку. У Расіі сустракаецца толькі ў лясной зоне еўрапейскай часткі, рэдкая расліна; звычайна расце на смеццевых месцах і ўздоўж дарог, часам сярод пасеваў. На Беларусі вядома з наваколля прыпыначнага пункта Слабада Смалявіцкага раёна; расце каля платоў, на засмечаных мясцінах.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэдневяковай Еўропе расліна культывавалася як агароднінна, але была выцеснена агародным шпінатам (Spinacia oleracea), які быў завезены з Блізкага Усходу крыжакамі. З тых часоў у англійскай мове адна з назваў расліны — англ.: lincolnshire spinach (лінкальншырскі шпінат). Маладыя парасткі могуць замяніць спаржу (Asparagus officinalis). Суквецці могуць быць выкарыстаны для тушэння замест брокалі.

Расліна выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне для лячэння скурных захворванняў, змяшчае жалеза і вітамін С і сапаніны. Лёгкі слабільны, процізапаленчы, проціглісны, антысептычны і абязбольвальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]