Гіфы міцэлію пранізваюць субстрат і ўтвараюць муміёпадобныя склероцыі, якія па форме нагадваюць леташнія непашкоджаныя каташкі дрэў. Пладовыя целы (апатэцыі) адзіночныя, спачатку закрытыя, потым кубка-, лейка- або сподкападобныя, на доўгай цыліндрычнай ножцы, звонку голыя, гладкія, светлаафарбаваныя; развіваюцца на склероцыі вясною. Сумкі цылідрычна-булавападобныя, 8-споравыя. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсоідныя або верацёнападобныя, бясколерныя, размешчаныя ў 1—2 рады.