Clathrus archeri

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Clathrus archeri
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Clathrus archeri


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1449397
EOL  1029300
MB  112728

Clathrus archeri — грыб сямейства Phallaceae. Карэнны від на мацерыковай частцы Аўстраліі і Тасманіі, а ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы ён інтрадукаваны. У мовах краін, дзе расце гэты грыб, яго назва асацыюецца з васьміногам (англ.: Octopus Stinkhorn), каракаціцай (ням.: Tintenfischpilz, нідэрл.: inktviszwam) ці ж з кветкай (чэшск.: květnatec, польск.: kwiatowiec, руск.: цветохвостник). Грыб сустракаецца ў Заходняй Украіне. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Маладыя пладовыя целы груша- або яйцападобныя, 3—5 см у дыяметры, пакрытыя белым перыдыем. У маладым узросце (на стадыі яйца) грыб можна зблытаць з вясёлкай смярдзючай (Phallus impudicus), ад якой ён адрозніваецца чырвонымі рызаморфамі, а таксама ружовымі сасудамі ў разрэзе. З часам рецептакул раздзірае абалонку, і прарастае ў выглядзе 4—6 лопасцяў. Лопасці першапачаткова злучаныя пры вяршыні, але хутка раз’ядноўваюцца і рассцілаюцца, з прычыны чаго грыб набывае зоркападобны выгляд, нагадваючы кветку дыяметрам 10—15 см. Дарослы грыб мае моцны, непрыемны пах падлы, што прыцягвае насякомых, якія дапамагаюць распаўсюджваць споры. Споры 6,5 × 3 мкм, вузкацыліндрычныя. Споравы парашок аліўкавага колеру.

Экалогія і распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Clathrus archeri — сапратроф. Расце на кіслых глебах у лісцевых і змешаных лясах. Зрэдку сустракаецца на лугах ці ў парках. Пладовыя целы фармуе з ліпеня да верасня.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Arora D., Burk WR. 1982. Clathrus archeri, a stinkhorn new to North America. Mycologia 74:501-504.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]