Шабельнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Comarum)
Шабельнік

Шабельнік балотны (Comarum palustre)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Comarum L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500213
NCBI  395100
EOL  2508221
GRIN  g:19782
IPNI  33729-1

Ша́бельнік[3][4] (Comarum) — алігатыпны род кветкавых раслін, які ўваходзіць у падсямейства Rosoideae сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты. Сцёблы прамыя або ўздымаюцца. Лісце размешчана чаргова, пёрыста-рассечанае. Кветкі звычайна сабраны ў невялікіх колькасцях ў суквецці-шчыткі. Гіпантыі плоскай або сподкападобнай формы, падчас утварэння пладоў павялічваюцца ў памерах, чырванаватага або бялёсага колеру. Чашалісцікі ў колькасці пяці, з узростам не ападаюць. Пялёсткі — таксама ў колькасці пяці; чырвонага, цёмна-бэзавага або белага колеру. Кветаложа паўшарападобнай формы. Тычынак да 25, з ніткападобнымі ніткамі і шарападобнымі пылавікамі. Песцікі шматлікія. Лік храмасом: n = 7.

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 40 родаў  
         
  парадак Ружакветныя     падсямейства Rosoideae    
              2 віды
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ружавыя     род Comarum  
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 2 падсямейства  
     

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]