Cuneus Prophetarum

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Cuneus Prophetarum
Агульная інфармацыя
Аўтар Петэр Багдані[d]
Тып напісаны твор[d]
Назва італ.: Cvnevs prophetarvm de Christo salvatore mvndi et eivs evangelica veritate, italice et epirotice contexta, et in duas partes diuisa a Petro Bogdano Macedone, Sacr. Congr. de Prop. Fide alvmno, Philosophiae & Sacrae Theologiae Doctore, olim Episcopo Scodrensi & Administratore Antibarensi, nunc vero Archiepiscopo Scvporvm ac totivs regni Serviae Admi
Мова албанская мова і італьянская мова
Год выдання 1685
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Cuneus Prophetarum (алб.: Çeta e profetëve — «Жыціі святых»[1]) — філасофскі, тэалагічны і навуковы трактат, напісаны албанскім[2] філосафам Петэрам Багдані. Апублікаваны ў Падуі ў 1685 годзе на албанскай і лацінскай мовах. Лічыцца найбольш значным помнікам ранняй албанскай літаратуры[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Петэр Багдані скончыў пісаць Cuneus Prophetarum у 1675, але Кангрэгацыя евангелізацыі народаў не дазволіла апублікаваць працу, пакуль не будзе зроблены пераклад на латынь. Праз дзесяць гадоў кніга была выдадзена ў Падуі пры падтрымцы Грэгорыа Барбарыга, кардынала Падуі[4].

Поўная лацінская назва трактата — «Cuneus prophetarum de Christo salvatore mundi et eius evangelica veritate, italice et epirotice contexta, et in duas partes diuisa a Petro Bogdano Macedone, Sacr. Congr. de Prop. Fide alumno, Philosophiae & Sacrae Theologiae Doctore, olim Episcopo Scodrensi & Administratore Antibarensi, nunc vero Archiepiscopo Scuporum ac totius regni Serviae Administratore».

Трактат быў перавыданы на італьянскай і албанскай мовах у 1691 і 1702 гадах адпаведна пры падтрымцы сям’і Альбіццы. Італьянскі загаловак — «L' infallibile verità della cattolica fede».

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Cuneus Prophetarum падзелены на два тамы, у кожным з якіх чатыры главы. Тэкст у главе набраны ў дзве калонкі: адна — на албанскай мове, іншая — на латыні. У перавыданнях месца латыні заняў італьянскі пераклад. Уступная частка першага тома змяшчае прысвячэнні і панегірыкі на албанскай, італьянскай, лацінскай і сербскай мовах. Таксама ў ёй прыведзены два вершы па восем радкоў на албанскай мове. Першы верш, напісаны Лукам Багдані, стрыечным братам Петэра Багдані, прысвечаны аўтару трактата. Другі верш — філасофскі, яго склаў Лука Сума, манах са Шкодэра. Асноўныя тэмы першага тома ўзяты са Старога Запавету. Чатыры главы носяць назвы:

  1. Як Бог стварыў чалавека.
  2. Прарокі і іх метафары пра прышэсце Месіі.
  3. Жыціе прарокаў і іх прароцтвы.
  4. Жыціе дзесяці сівіл.

Другі том азагалоўлены «De vita Jesu Christi salvatoris mundi», яго асноўныя багаслоўскія тэмы ўзяты з Новага Запавету. Чатыры главы носяць назвы:

  1. Жыціе Ісуса Хрыста.
  2. Цуды Ісуса Хрыста.
  3. Мукі і смерць Ісуса Хрыста.
  4. Уваскрэсенне і другое прышэсце Хрыста[4].

У чацвёртую главу другога тома ўключаны пераклад з Кнігі Данііла на албанскую, арабскую, армянскую, грэчаскую, іўрыт, італьянскую, лацінскую і сірыйскую мовы. Таксама ў гэтым томе маецца глава, прысвечаная жыцію Антыхрыста, індэкс на албанскай і італьянскай мовах і тры старонкі дадатку пад назвай «Antichita della Casa Bogdana», прысвечанага генеалогіі сям’і Багдані.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Cuneus Prophetarum лічыцца найбольш выдатным творам ранняй албанскай літаратуры. У ім разглядаюцца пытанні філасофіі, навукі і тэалогіі, а таксама пытанні астраноміі, фізікі, геаграфіі і гісторыі. Паэтычныя творы і проза закранаюць літаратурную тэорыю. Cuneus Prophetarum прылічаецца да гуманістычных прац барочнай літаратуры. Мова, якая выкарыстоўваецца Багдані — архаічная форма албанскай, яна разглядаецца як адна з ранніх літаратурных формаў мовы[4].

У 1855 годзе Антан Санторы апублікаваў у Неапалі працу Kryshten i shyityruory, якая змяшчала выняткі з Cuneus Prophetarum. Санторы ўключыў іх у сваё выданне, каб прадэманстраваць пераемнасць албанскі рэлігійнай літаратуры[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Бихику, Кочо. История албанской литературы. — Тирана: 8 Нентори, 1983.
  2. Elsie 2003, p. 248
  3. Elsie 2005, p. 30
  4. а б в г Elsie 2005, pp. 54–55

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Elsie, Robert (2003). "Albanian Literature - an overview of its history and development". In Peter Jordan (рэд.). Albanien: Geographie - Historische Anthropologie - Geschichte - Kultur - Postkommunistische Transformation. Vienna: Lang. pp. 243–276. {{cite book}}: Няправільны |ref=harv (даведка)
  • Elsie, Robert (2005). Albanian literature: a short history (2005 ed.). I.B.Tauris. ISBN 978-1-84511-031-4. {{cite book}}: Невядомы параметр |allpages= ігнараваны (даведка); Няправільны |ref=harv (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]