Расічка лінейная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Digitaria ischaemum)
Расічка лінейная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Digitaria ischaemum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40637
NCBI  261599
EOL  1114322
IPNI  398891-1
TPL  kew-409080

Расічка лінейная[3], Расічка звычайная[4] (Digitaria ischaemum) — від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая расліна вышынёй 5-50 см ад гарызантальнага да ўзыходзячага росту. Ляжачыя сцёблы не ўтвараюць ў вузлах каранёў. Кароткія, 2-5 мм шырынёй, светла-зялёнае лісце даўжынёй 2-10 см, Язычок 1-2 мм даўжынёй. Каласкі даўжынёй 2-2,5 мм, яйкападобныя. Светла-карычневага колеру, з двух бакоў звужаныя плады 1,5-3 мм даўжынёй і 1,5 мм шырынёй.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць распаўсюджання ад Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Еўропы да Японіі. Натуралізаваны: Аўстралія, Бутан, Канада, Мексіка, ЗША, Пуэрта-Рыка, Чылі. Расце на свежых, багатых пажыўнымі рэчывамі, звычайна вапнава-бедных, умерана вільготных кіслых глебах.

Ва Украіне расце на пясках, каля дарог, па берагах вадаёмаў, у населеных пунктах, як пасляўборачнае пустазелле на палях і агародах — у лясных раёнах лесастэпу і паўночна-ўсходняй частцы стэпу, даволі часта; па Дняпры спускаецца да яго вусця[4].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 46. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — Киев, 1987. — С. 466. — 548 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]