Адзіночныя або сабраныя ў кусцістыя калоніі арганізмы з «хаткай», свабодна плаваюць ці прымацаваныя да субстрату. «Хаткі» рознай формы, каля вусцейка пашыраныя, прама або коса зрэзаны, звужаны ўніз або выцягнуты ў вастрыё. Клеткі верацёна- або цыліндрычнападобныя, прымацаваны да сценак «хаткі» сцяблінкай. Жгуцікаў 2 — доўгі перысты і бакавы гладкі. Храматафоры залаціста-жоўтыя, бура-зялёныя. Ядро цэнтральнае. Вочка ёсць або адсутнічае. Размнажэнне падоўжаным дзяленнем клеткі ўнутры матчынай «хаткі».