Dusona ucrainica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dusona ucrainica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dusona ucrainica


Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы

Dusona ucrainica — від дробных наезнікаўіхнеўманід роду Dusona з падсямейства Campopleginae[1].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Еўропа: Украіна[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела ад 9 да 10 мм. Жгуцік вусіка самак складаецца з 41-43 членікаў. Вусікавыя баразёнкі ўзвышаюцца дарзальна. Унутраныя краі вачэй нясуць арнамент у выглядзе глыбокага выраза насупраць аснавання вусікаў. Люстэрка пярэдняга крыла вялікае і ад яго сярэдзіны адыходзіць 2-я зваротная жылка. Дыхальца прападэума падоўжанае. Брушныя сегменты сціснутыя з бакоў, чырванавата-чорныя. Ніжнесківічныя шчупікі 5-членікавыя, ніжнегубныя шчупікі складаюцца з 4 сегментаў. Як мяркуецца, як і іншыя віды свайго роду, паразітуюць на вусенях матылькоў[1][2]. Від быў упершыню апісаны ў 1972 годзе нямецкім энтамолагам Рольфам Хінцам  (ням.) (Rolf Hinz, Айнбек, Германія) па матэрыялах з Днепрапятроўска, сабраным ім 8 верасня 1941 года, а яго валіднасць пацверджана ў ходзе рэвізіі, праведзенай у 2009 нямецкім гіменаптэролагам  (руск.) прафесар Клаўсам Хорстманам (1938—2013; Dr. Klaus Horstmann, Lehrstuhl Zoologie III, Biozentrum, Würzburg, Германія)[1].

Зноскі

  1. а б в г Horstmann, Klaus. Revision of the western Palearctic species of Dusona Cameron (Hymenoptera, Ichneumonidae, Campopleginae) // Spixiana : Журнал. — München: 2009. — Vol. 32. — P. 45—110. — ISSN 0341–8391. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015.
  2. Определитель насекомых Дальнего Востока России. Т. IV. Сетчатокрылообразные, скорпионницы, перепончатокрылые. Ч. 5 / под общ. ред. П. А. Лера. — Владивосток: Дальнаука, 2007. — С. 606—630. — 1052 с. — ISBN 978-5-8044-0789-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Dusona (англ.). waspweb.org. Праверана 9 ліпеня 2014.
  • Dusona (англ.). eol.org. Праверана 9 ліпеня 2014.