Europeana

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Europeana
URL: www.europeana.eu
Камерцыйны: не
Тып сайта: электронная бібліятэка
Рэгістрацыя: не
Размяшчэнне сервера: Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Уладальнік: Еўрапейская камісія
Пачатак працы: 2005
Цяперашні стан: адкрытае тэсціраванне

Europeana — еўрапейская лічбавая бібліятэка, мэта якой — забяспечыць доступ да адсканаваных старонак кніг, якія адлюстроўваюць розныя аспекты еўрапейскай культуры. Праект афіцыйна стартаваў 20 лістапада 2008 года. На момант старту праекта было аблічбавана 2 мільёна розных аб’ектаў культурнай спадчыны Еўропы. Да 2010 года, па запэўненнях распрацоўнікаў, гэта лічба павінна была дасягнуць 6—10 мільёнаў[1][2], да 2015 — 15 мільёнаў[3]. Цяпер даступная інфармацыя на французскай, нямецкай і англійскай мовах. У далейшым мяркуецца прадставіць крыніцы на ўсіх еўрапейскіх мовах. Па стане на 2008 год, найбольшы ўнёсак у стварэнне бібліятэкі ўнесла Францыя (50 % — аблічбаваных дадзеных), 10 % — Вялікабрытанія, 1,4 % — Іспанія, 1 % — Германія.[4].

З-за вялікай колькасці наведвальнікаў (10 мільёнаў у гадзіну) сайт стаў недаступны ў першы ж дзень[5][6] і зачыніўся да сярэдзіны снежня 2008 года.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]