Перайсці да зместу

FIFA 08

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
FIFA 08
Распрацоўшчык EA Vancouver[d]
Выдавец EA Sports[d]
Частка серыі FIFA (серыя відэагульняў)
Дата выпуску 27 верасня 2007
Жанр футбольная камп’ютарная гульня[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы Nintendo DS, Wii[d], Xbox 360, PlayStation 3, Windows, PlayStation Portable[d] і PlayStation 2[1]
Рэжымы гульні шматкарыстальніцкая гульня і аднакарыстальніцкая гульня
Носьбіты Blu-ray Disc і лічбавая спампоўка[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (англ.)

FIFA 08 — відэагульня аб клубным футболе, частка серыі гульняў кампаніі Electronic Arts. Гульня распрацаваная падраздзяленнем EA Canada і выдадзеная падрадзяленнем EA Sports. Для ўсіх платформаў гульня выйшла ў верасні 2007 у Еўропе і Аўстраліі, у кастрычніку 2007 — у Паўночнай Амерыцы. Версіі для платформаў Xbox 360 і PlayStation 3 выкарыстоўваюць удасканалены гульнявы рухавік з лепшай графікай і добрай агучкай. Усе астатнія платформы, уключаючы PC, выкарыстоўваюць стары рухавік. У версіі гульні для Nintendo DS, з-за абмежаванага аб’ёму носьбіта, паменшана колькасць каманд, стадыёнаў і рэжымаў гульні.

Слоганам гульні з’яўляецца «Can You FIFA 08?» (бел.: А вам слабо згуляць у FIFA 08?).[2] Саўндтрэкам для гульні стала песня «Sketches (20 Something Life)» спявачкі Ла Рокка, з яе альбома The Truth.

Лігі, каманды і стадыёны

[правіць | правіць зыходнік]

FIFA 08 уключае 621 ліцэнзаваную каманду, 30 ліг (уключаючы ўсё 27, якія былі ў FIFA 07), і больш за 15 000 гульцоў. Уключаныя ўсе галоўныя еўрапейскія футбольныя лігі (Англійская Прэм’ер-ліга і Англійская футбольная ліга, іспанская Ла Ліга, італьянская Серыя A і нямецкая Бундэсліга), таксама ўключаныя чэмпіянаты іншых краін свету, напрыклад амерыканская MLS, бразільская Серыя А і карэйская K-Ліга.

Новыя чэмпіянаты ў FIFA 08: Чэмпіянат Ірландыі па футболу, аўстралійская A-Ліга і чэшская Гамбрынус Ліга. Таксама гульня ўключае катэгорыю «Rest of World» (бел.: «Астатняя частка свету»), у якой знаходзяцца 24 каманды з іншых футбольных ліг.

FIFA 08 таксама ўключае шмат ліцэнзаваных стадыёнаў ліг, якіх яшчэ няма ў гульні. У гульні ёсць 43 нацыянальных каманды, аднак няма турніру для іх.

EA Sports афіцыйна анансавала саўндтрэк 11 верасня 2007 года.[3]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]

FIFA 08 атрымала ўзнагароды ў наступных намінацыях:

  • IGN Awards (2007 Video Game Awards): Лепшы спартыўны сімулятар
  • IGN Awards (2007 Video Game Awards): The Most Realistic Real Life Sim
  • IGN Awards (2007 Video Game Awards): Гульня года
  • IGN Awards (2007 Video Game Awards): Лепшы спартыўны геймплэй

Зноскі

  1. redump.org
  2. http://fifa08.ea.com/ChooseTerritory.aspx Архівавана 23 мая 2008.
  3. [1] (September 11, 2007), EA Sports