PlayStation 2

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
PlayStation 2
Афіцыйная эмблема PlayStation 2
PlayStation 2
Вытворца Sony Computer Entertainment
Тып Гульнявая прыстаўка
Пакаленне Шостае
Дата выхаду Сцяг Японіі 4 сакавіка 2000
Сцяг ЗША 26 кастрычніка 2000
Сцяг ЕС 24 лістапада 2000
Discontinued 28 снежня 2012
Носьбіт DVD, CD
Бэстсэлер Grand Theft Auto: San Andreas (20,81 млн. экз.)
Папярэднік PlayStation
Паслядоўнік PlayStation 3

PlayStation 2 (яп.: プレイステーション2) — другая гульнявая прыстаўка, выпушчана кампаніяй Sony, спадкаемніца PlayStation і папярэдніца PlayStation 3. Пра пачатак распрацоўкі было абвешчана ў сакавіку 1999 года, продаж кансолі ў Японіі распачалася 4 сакавіка 2000 года, у Паўночнай Амерыцы — 26 кастрычнікa 2000 года і ў Еўропе — 24 лістапада 2000 года.

PS2 — гульнявая прыстаўка шостага пакалення, якая стала самай папулярнай гульнявой прыстаўкай ў гісторыі відэагульняў. Па стане на 2011 год у свеце прададзена больш за 154 мільёнаў экземпляраў PS2. З пачатку 2013 года вытворчасць спынена[1].

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Кансоль можна ўсталёўваць як вертыкальна, так і гарызантальна; для вертыкальнага становішча выпускаецца спецыяльная падстаўка. Прыстаўка мае 64-разрадны цэнтральны працэсар Emotion Engine (MIPS IV) з тактавай частатой 294,912 МГц. Аб'ём АЗП складае 32 МБ RDRAM, відэапамяці — 4 МБ. Графічны працэсар Graphics Synthesizer з частатой 147 МГц забяспечвае малюнак дазволам ад 320х240 до 1920х1080i.

PlayStation 2 мае два USB-парты і порт IEEE 1394, 2 раздымы для геймпадаў, 2 слоты карт памяці, камбінаваны аўдыё/відэавыхад, лічбавай аптычны выхад. Жорсткі дыск можа быць усталяваны ў адсек пашырэння на задняй панэлі кансолі.

У PlayStation 2 маюцца два раздыма для падлучэння геймпадаў, для падключэнне дадатковых след дакупляць спецыяльны кантролер. PS2 здольная працаваць з геймпадам першай PlayStation[2].

Магчымасці[правіць | правіць зыходнік]

PlayStation 2 запускае відэагульні на CD-ROM і DVD-ROM. Акрамя таго, кансоль можа прайграваць аўдыё CD і фільмы на DVD, а таксама сумяшчальная з першай PlayStation. PS2 падтрымлівае карты памяці PlayStation і кантралёры, але пры гэтым карты памяці PS1 працуюць толькі з гульнямі для PS1, а кантралёры падтрымліваюць не ўсе функцыі, прадугледжаныя ў гульнях для PS2.

Пасля ўстаноўкі сеткавай карты некаторыя гульні для PlayStation 2 адкрываецца магчымасць шматкарыстальніцкай гульні праз інтэрнэт у гульнях, дзе гэта прадугледжана. Замест адзінага сэрвісу з сістэмай аплаты па падпісцы, сэрвісы для шматкарыстальніцкіх гульняў PlayStation 2 прадастаўляюцца выдаўцамі.

Гульні[правіць | правіць зыходнік]

Для PlayStation 2 выйшла 2501 гульня, з іх 18 сталі бэстсэлерамі, прададзена больш 5 млн. копій[3]:

Зноскі

  1. PlayStation 2 manufacture ends after 12 years (4 січня 2013).
  2. Console Specs.
  3. PlayStation 2 - VGChartz. Праверана 3 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]