Форт (мова праграмавання)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Forth, мова праграмавання)
Jump to navigation Jump to search
Forth
Клас мовы: працэдурная, стэк-арыентаваная, рэфлектыўная, канкатэнатыўная
З'явілася ў: 1970
Аўтар(ы): Чарльз Мур
Тыпізацыя дадзеных: адсутнічае
Асноўныя рэалізацыі: SwiftForth (Forth, Inc.)
Gforth (Свабоднае ПЗ)
VFX Forth (MicroProcessor Engineering)
Зведала ўплыў: Burroughs large systems, Лісп, APL
Паўплывала на: Factor, PostScript, RPL, REBOL

Форт (англ.: Forth) — імператыўная мова праграмавання, а таксама праграмнае асяроддзе, створаныя Чарльзам Мурам у канцы 1960-х гг. Магчымасці мовы ўключаюць структурнае праграмаванне, рэфлексію (здольнасць мадыфікаваць праграмныя структуры ў час выканання праграмы), конкатэнатыўнае праграмаванне (стварэнне функцый праз супастаўленне) і пашыральнасць (праграміст можа ствараць новыя каманды).

Форт — працэдурная мова праграмавання без сістэмы тыпаў. Каманды мовы могуць выконвацца як інтэрактыўна, так і кампілявацца для пазнейшага выканання.

Ужываецца ва ўбудаваных сістэмах і ў касмічнай тэхніцы.[1] Таксама, гульня Starflight ад Electronic Arts, якая выйшла ў 1986 годзе, была напісана на адмысловай рэалізацыі Форт.[2]

Зноскі

  1. NASA applications of Forth (original NASA server no longer running, copy from archive.org)
  2. Starflight (28 кастрычніка 2014).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савіцкі М. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы: / Мікола Савіцкі. Мн.: Энцыклапедыкс. 2009. ISBN 978-985-6742-83-8